Лукашэнка накіраваў спачуванні родным артыста Мікалая Кірычэнкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКірычэнка ў спектаклі "Зямля Эльзы"
Кірычэнка ў спектаклі Зямля Эльзы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Артыст за гады творчай дзейнасці стаў сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і беларускага кіно.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка выказаў словы спачування родным і блізкім народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акцёр Мікалай Кірычэнка - Sputnik Беларусь
Ад Ягайлы да Берыі: лепшыя ролі Мікалая Кірычэнкі

"Прыміце спачуванні ў сувязі са смерцю шчырага і абаяльнага чалавека. Свой лёс Мікалай Міхайлавіч звязаў з мастацтвам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне", — напісана ў спачуванні.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што Мікалай Кірычэнка сваёй творчасцю ўнёс неацэнны ўклад у культуру і будзе прыкладам для маладых артыстаў.

На яго думку, акцёр з'яўляецца сапраўднай гордасцю сцэны Купалаўскага тэатра. Пры гэтым Мікалай Кірычэнка пакінуў свой след у гісторыі айчыннага кіно і з'яўляецца сапраўдным прыкладам служэння Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчая дзейнасць Мікалая Кірычэнкі стала неацэнным унёскам у гісторыю сучаснай культуры, з'яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і айчыннага кінематографа, узорам служэння сваёй краіне.

"Светлая памяць пра Мікалая Міхайлавіча назаўжды застанецца ў нашых сэрцах", — адзначыў беларускі прэзідэнт.

Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка памёр у аўторак на 73-м годзе жыцця. Свой творчы шлях ён пачаў у Брэсцкім тэатры. Артыст перайшоў на сцэну Купалаўскага тэатра яшчэ ў далёкім 1971 годзе і нават быў яго дырэктарам з 2005 па 2009 гады.

Стужка навiн
0