Трэніроўка каманды Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі адбылася ў сераду, 15 жніўня. Перад ёй выступіў кіраўнік федэрацыі Вадзім Дзевятоўскі, які падзякаваў чэмпіёнцы за заваяваныя ў Берліне медалі.
"Мы ад асобы Dream team хочам падзякаваць Олі за яе працу, за яе волю да перамогі. Мы жадаем Олі не спыняцца на дасягнутым і рады, што яна сёння з намі", — сказаў ён.
Мазуронак правяла з камандай размінку, а затым прыняла ўдзел у прабежцы.
Мінскі паўмарафон у бягучым годзе пройдзе ўжо ў трэці раз: забег, на які чакаюць каля 35 тысяч бегуноў, адбудзецца ў беларускай сталіцы 9 верасня.