Відэа

Відэафакт: у Мінску развіталіся з акцёрам Мікалаем Кірычэнкам

Падпісацца на
НовостиTelegram
У апошні шлях акцёра праводзілі са сцэны тэатра, якому ён прысвяціў большую частку свайго жыцця.

Цырымонія развітання з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам прайшла сёння ў Мінску. У Нацыянальным акадэмічным тэатры Янкі Купалы сабраліся не толькі родныя і сябры акцёра, але і прыхільнікі яго таленту.

Акцёр Мікалай Кірычэнка - Sputnik Беларусь
Ад Ягайлы да Берыі: лепшыя ролі Мікалая Кірычэнкі

У апошні шлях акцёра праводзілі са сцэны тэатра, у якім ён адпрацаваў амаль палову стагоддзя — з 1971 года ў якасці акцёра, а з 2005 па 2009 гады — дырэктара.

Кірычэнку яшчэ пры жыцці называлі гонарам Купалаўскага. Ён быў пластычным і лёгка падтрымліваў цікавыя ідэі рэжысёраў: іграў не толькі ў класічных спектаклях паводле Шэкспіра і Чэхава, але і эксперыментальных пастаноўках. На творчым рахунку Кірычэнкі — некалькі дзесяткаў непаўторных роляў. Заўзятым тэатралам ён запомніўся як выканаўца ролі Ягайлы ў спектаклі "Князь Вітаўт" і Васіль у спектаклі "Вечар", а тэлегледачам як Лаўрэнцій Берыя з фільма "У жніўні 44-га…" і баярын з "Анастасіі Слуцкай".

Напярэдадні спачуванні сям'і акцёра накіраваў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў неацэнны ўклад артыста ў развіццё беларускай культуры і падкрэсліў, што Мікалай Кірычэнка заўсёды будзе прыкладам для падрастаючых пакаленняў артыстаў.

Стужка навiн
0