Радыё

Андросік: калі б не бачыў, не паверыў бы - разгром "Дынама-Мінск" у Піцеры

© Sputnik / Виктор ТолочкоКарэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік
Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік - Sputnik Беларусь
Карэспандэнт інфармагенцтва Sputnik Беларусь Станіслаў Андросік на ўласныя вочы назіраў за ходам матчу "Дынама-Мінск" - "Зяніт" на стадыёне "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу і падзяліўся ўражаннямі пасля разгрому мінчан з жахлівым лікам 8:1.
Андросик: позорный разгром минского "Динамо" в Питере глазами очевидца

Пасля гучнай перамогі дынамаўцаў над піцерскім "Зянітам" з лікам 4:0 на хатнім стадыёне ў Мінску разгромнага паражэння з шакавальным лікам 8:1 не чакаў ніхто.

Складана адразу сабрацца з думкамі і супакоіць эмоцыі, каб узважана расказаць пра тое, што здарылася на полі, таму што "Дынама" ў першым тайме і ў другім тайме — гэта быццам дзве зусім розныя каманды, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь карэспандэнт інфармагенцтва Sputnik Беларусь Станіслаў Андросік.

Варатар Дынама-Мінск Андрэй Гарбуноў у матчы супраць Зяніта - Sputnik Беларусь
Ганебнае паражэнне мінскага "Дынама" на "Пятроўскім" - як гэта было (відэа)

"Калі першую палову гульні мінчане трымаліся, хоць і прапусцілі адзін мяч, але гэта ніяк не адбілася на іх самаадчуванні, яны былі ўпэўненыя, спакойна гулялі, дзейнічалі па трэнерскіх устаноўках, то пасля перапынку іх як быццам падмянілі. Такое адчуванне, што іх падкасіла выдаленне у "Зяніце", таму што пасля яго яны засталіся ў большасці і расслабіліся, не ведаю, як інакш гэта можна растлумачыць", — распавёў Андросік.

Калі за 15 хвілін у вароты забіваецца 3 мячы, гэта проста "за мяжой", падзяліўся эмоцыямі карэспандэнт. Немагчыма ўспомніць выпадак, калі, вядома, гэта не хакей, каб каманда ў меншасці за такі кароткі перыяд забівала столькі галоў.

Па словах суразмоўцы, асобнае пытанне па ходзе матчу паўстала і ў дачыненні да судзейства, таму што мяч, забіты дынамаўцамі і незалічаны нібыта з-за афсайду, быў абсалютна чыстым, і ў працэсе ўсёй гульні судзейства было яўна не на карысць мінскага "Дынама", лічыць карэспандэнт.

Поўную версію размовы з карэспандэнтам Sputnik Станіславам Андросікам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі