https://bel.sputnik.by/20180817/maradona-skoro-vernetsya-v-belarus-1037159568.html
Марадона хутка вернецца ў Беларусь
Марадона хутка вернецца ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Разам з сабой бос брэсцкага "Дынама" збіраецца прывезці некалькі аргентынскіх футбалістаў. 17.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-17T16:25+0300
2018-08-17T16:25+0300
2023-05-04T15:13+0300
навіны
галоўнае
спорт
дыега марадона
фк "дынама" (брэст)
футбол
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103671/33/1036713345_0:149:3113:1900_1920x0_80_0_0_f10f37f5da72022ad9699ed589357b20.jpg
МІНСК, 17 жні — Sputnik. Старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона ў бліжэйшы час вернецца ў Беларусь і прыступіць да сваёй працы, пішуць СМІ са спасылкай на infobae.Упершыню Марадона наведаў Брэст у ліпені, дзе ён пабываў на матчы чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (1:3). Легендарны аргентынец прабыў у горадзе ледзь больш за суткі і затым адправіўся на радзіму да сям'і.Паводле інфармацыі СМІ, зусім хутка Марадона зноў збіраецца ў Брэст. Разам з сабой бос "Дынама" хоча прывезці некалькі аргентынскіх футбалістаў. Ён таксама плануе наладзіць супрацоўніцтва паміж брэсцкай камандай і "Дэпартыва Рыестра". Пра тое, будзе гэта стажыроўка на базе "Дынама" ці прагляд гульцоў, не ўдакладняецца.Напярэдадні берасцейцы абыгралі дома грэчаскі "Апалон" у матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА — 1:0. Аднак "дынамаўцы" не змаглі прабіцца ў плэй-оф адборачнага турніру па суме дзвюх сустрэч — 1:4.У нацыянальным першынстве "Дынама-Брэст" займае сёмае месца пасля 17 тураў — у актыве каманды 26 ачкоў. Наступны матч каманда правядзе 26 жніўня супраць "Смалявічы-СТІ" на выездзе.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103671/33/1036713345_192:0:2923:2048_1920x0_80_0_0_fb9691f5de5a1a4920eed98bbafbd93f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , галоўнае, спорт, дыега марадона, фк "дынама" (брэст), футбол
навіны , галоўнае, спорт, дыега марадона, фк "дынама" (брэст), футбол
Марадона хутка вернецца ў Беларусь
16:25 17.08.2018 (абноўлена: 15:13 04.05.2023) Разам з сабой бос брэсцкага "Дынама" збіраецца прывезці некалькі аргентынскіх футбалістаў.
МІНСК, 17 жні — Sputnik. Старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона ў бліжэйшы час вернецца ў Беларусь і прыступіць да сваёй працы, пішуць СМІ са спасылкай на infobae.
Упершыню Марадона наведаў Брэст у ліпені, дзе ён пабываў на матчы чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (1:3). Легендарны аргентынец прабыў у горадзе ледзь больш за суткі і затым адправіўся на радзіму да сям'і.
Паводле інфармацыі СМІ, зусім хутка Марадона зноў збіраецца ў Брэст. Разам з сабой бос "Дынама" хоча прывезці некалькі аргентынскіх футбалістаў. Ён таксама плануе наладзіць супрацоўніцтва паміж брэсцкай камандай і "Дэпартыва Рыестра". Пра тое, будзе гэта стажыроўка на базе "Дынама" ці прагляд гульцоў, не ўдакладняецца.
Напярэдадні берасцейцы абыгралі дома грэчаскі "Апалон" у матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА — 1:0. Аднак "дынамаўцы" не змаглі прабіцца ў плэй-оф адборачнага турніру па суме дзвюх сустрэч — 1:4.
У нацыянальным першынстве "Дынама-Брэст" займае сёмае месца пасля 17 тураў — у актыве каманды 26 ачкоў. Наступны матч каманда правядзе 26 жніўня супраць "Смалявічы-СТІ" на выездзе.