https://bel.sputnik.by/20180818/fresh-wave-fest-den-rozhdeniya-zooparka-kuda-pojti-18-avgusta-minske-1037164725.html
Fresh Wave Fest і дзень нараджэння заапарка: куды пайсці 18 жніўня ў Мінску
Fresh Wave Fest і дзень нараджэння заапарка: куды пайсці 18 жніўня ў Мінску
Sputnik Беларусь
Фестываль з басейнам і воднымі горкамі, дзень нараджэння мінскага заапарка і класічны канцэрт каля ратушы - самае цікавае ў гэтую суботу. 18.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-18T08:58+0300
2018-08-18T08:58+0300
2018-08-18T08:58+0300
у беларусі
навіны
грамадства
культура
афiша
мінск
мінскі заапарк
dreamland
кіно
канцэрт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103003/93/1030039369_0:61:1200:739_1920x0_80_0_0_6bcee5e37bec9a96563512cad41e79ea.jpg
У суботу ў Мінску паветра прагрэецца да +25°C, аднак па папярэдніх прагнозах дзень будзе дажджлівым. Нягледзячы на надвор'е, мерапрыемстваў у сталіцы пройдзе шмат — у іх ліку вялікі гарадскі фестываль з басейнам і воднымі горкамі ў Dreamland, дзень нараджэння Мінскага заапарка, бясплатныя заняткі і класічны канцэрт. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя цікавыя падзеі 18 жніўня.Fresh Wave Festival у паркуУ сталічным парку забаў Dreamland у бліжэйшы ўікэнд пройдзе вялікі фестываль электроннай музыкі даўжынёй у 24 гадзіны. Арганізатары абяцаюць, што ўся тэрыторыя парку пераўтварыцца ў музычны горад з кропкамі для танцаў і не толькі.Тут будуць суседнічаць розныя споты: чатыры танцполы, зоны для адпачынку, кальянныя, фудкорт, велізарны хвалевы басейн і горкі (якія будуць даступныя нават ноччу). Кошт наведвання — ад 15 да 25 рублёў.Дзень нараджэння заапаркаСталічны заапарк 18 жніўня адзначыць дзень нараджэння. Ужо з дзесяці гадзін раніцы на тэрыторыі стартуе вялікая святочная праграма — пабываць тут можна па звычайным кошце уваходнага білета.Зубраня Булат ў Мінскім заапарку
Для маленькіх гасцей будуць працаваць гульнявыя зоны — майстар-класы, цацачны гарадок, атракцыёны. Пройдзе канцэрт (выступіць, у прыватнасці, ансамбль "Песняры"), коннае шоу ад вершнікаў-прафесіяналаў. Акрамя таго, упершыню пакажуць, як кормяць малых, якія нарадзіліся ў заапарку мінулай вясной.Канцэрт класічнай музыкі каля ратушыУсяго два канцэрты пад адкрытым небам засталося ў рамках праекта "Класіка каля ратушы" — музыкі выступаюць толькі да канца жніўня. Калі вам яшчэ не давялося паслухаць на гарадской сцэне ў самым цэнтры сусветныя класічныя шэдэўры ў выкананні аркестра, наведайце плошчу каля Ратушы 18 жніўня. Па абноўленай праграме, на гэты дзень запланаваны канцэрт Minsk festival orchestra.Класіка каля Ратушы: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Анісімава
А ў сталічным Верхнім горадзе ў рамках праекта "Пешаходка" прама пад адкрытым небам па суботах бясплатна працягваюць выступаць вулічныя музыкі — граюць ўжо з трох гадзін дня.Свята для дзяцей у рэстаранеУ рэстаран "Сябры" ў суботу запрашаюць юных гасцей — для іх тут правядуць тэматычнае свята.Па словах арганізатараў, наведвальнікаў чакаюць гісторыі падарожнікаў, актыўныя гульні, аквагрым, прыемныя сюрпрызы і нават лівень з цукерак. Уваход вольны.Бясплатна: дзіцячы балет і фітнес на даху паркінгаУ "Дом Масквы" ў суботу запрашаюць малых з 3 гадоў на адкрыты занятак у школе балета: пазнаёмяць непасрэдна з мастацтвам, а таксама з харэографамі; зробяць памятныя падарункі ўсім удзельнікам і прапануюць працягнуць навучанне далей са зніжкай.Дзяўчынка на занятках па балету
А на даху паркоўкі ТРЦ Galleria Minsk увесь жнівень праводзяць бясплатныя заняткі фітнесам для ўсіх жадаючых — засталося ўсяго два! Кіруюць працэсам прафесійныя трэнеры сталічнай спартыўнай школы. Колькасць месцаў абмежавана — ініцыятары просяць папярэдне зарэгістравацца. У суботу, 18 жніўня, пройдзе занятак Yoga Daos.Новае (і старое) кіноТрадыцыйна ў чацвер у пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. У суботу, 18 жніўня, у большасці кінатэатраў Мінска будуць даступныя камедыя "Mamma Mia! 2", фантастычны фільм "Аксель", баявік "Небяспечнае заданне", фільм жахаў "Слендермен", а таксама анімацыйная стужка "Вілі і крутыя тачкі".У рамках праекта Cinemascope у кінатэатры "Ракета" у гэты дзень можна ўбачыць меладраму Джэрома Робінса і Роберта Уайза "Вестсайдская гісторыя" (1961) і драму Білі Уайлдара "Туз у рукаве" (1951).У Музеі гісторыі беларускага кіно стартавалі паказы кінахітоў, якія вышэй за ўсё ацанілі тутэйшыя госці за лета: 18 жніўня пройдзе паказ стужкі Ражэ Вадзіма "Небяспечныя сувязі" (1959).У сталічным планетарыі ўсе выхадныя паказваюць рознае незвычайнае сферычнае кіно для дзяцей, а пасля праводзяць экскурсію па зорным небе. Кошт — ад 3,6 да 4,2 рубля за квіток.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103003/93/1030039369_0:23:1200:777_1920x0_80_0_0_a984c789b487eff25ca06d37d6b43279.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, культура, афiша , мінск, мінскі заапарк, dreamland, кіно, канцэрт, балет, куды пайсці ў мінску
у беларусі, навіны , грамадства, культура, афiша , мінск, мінскі заапарк, dreamland, кіно, канцэрт, балет, куды пайсці ў мінску
Fresh Wave Fest і дзень нараджэння заапарка: куды пайсці 18 жніўня ў Мінску
Фестываль з басейнам і воднымі горкамі, дзень нараджэння мінскага заапарка і класічны канцэрт каля ратушы - самае цікавае ў гэтую суботу.
У суботу ў Мінску паветра прагрэецца да +25°C, аднак па папярэдніх прагнозах дзень будзе дажджлівым. Нягледзячы на надвор'е, мерапрыемстваў у сталіцы пройдзе шмат — у іх ліку вялікі гарадскі фестываль з басейнам і воднымі горкамі ў Dreamland, дзень нараджэння Мінскага заапарка, бясплатныя заняткі і класічны канцэрт. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя цікавыя падзеі 18 жніўня.
Fresh Wave Festival у парку
У сталічным парку забаў Dreamland у бліжэйшы ўікэнд пройдзе вялікі фестываль электроннай музыкі даўжынёй у 24 гадзіны. Арганізатары абяцаюць, што ўся тэрыторыя парку пераўтварыцца ў музычны горад з кропкамі для танцаў і не толькі.Тут будуць суседнічаць розныя споты: чатыры танцполы, зоны для адпачынку, кальянныя, фудкорт, велізарны хвалевы басейн і горкі (якія будуць даступныя нават ноччу). Кошт наведвання — ад 15 да 25 рублёў.
Дзень нараджэння заапарка
Сталічны заапарк 18 жніўня адзначыць дзень нараджэння. Ужо з дзесяці гадзін раніцы на тэрыторыі стартуе вялікая святочная праграма — пабываць тут можна па звычайным кошце уваходнага білета.
Зубраня Булат ў Мінскім заапарку
Для маленькіх гасцей будуць працаваць гульнявыя зоны — майстар-класы, цацачны гарадок, атракцыёны. Пройдзе канцэрт (выступіць, у прыватнасці, ансамбль "Песняры"), коннае шоу ад вершнікаў-прафесіяналаў. Акрамя таго, упершыню пакажуць, як кормяць малых, якія нарадзіліся ў заапарку мінулай вясной.
Канцэрт класічнай музыкі каля ратушы
Усяго два канцэрты пад адкрытым небам засталося ў рамках праекта "Класіка каля ратушы" — музыкі выступаюць толькі да канца жніўня. Калі вам яшчэ не давялося паслухаць на гарадской сцэне ў самым цэнтры сусветныя класічныя шэдэўры ў выкананні аркестра, наведайце плошчу каля Ратушы 18 жніўня. Па абноўленай праграме, на гэты дзень запланаваны канцэрт Minsk festival orchestra.
Класіка каля Ратушы: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Анісімава
А ў сталічным Верхнім горадзе ў рамках праекта "Пешаходка" прама пад адкрытым небам па суботах бясплатна працягваюць выступаць вулічныя музыкі — граюць ўжо з трох гадзін дня.
Свята для дзяцей у рэстаране
У рэстаран "Сябры" ў суботу запрашаюць юных гасцей — для іх тут правядуць тэматычнае свята.
Па словах арганізатараў, наведвальнікаў чакаюць гісторыі падарожнікаў, актыўныя гульні, аквагрым, прыемныя сюрпрызы і нават лівень з цукерак. Уваход вольны.
Бясплатна: дзіцячы балет і фітнес на даху паркінга
У "Дом Масквы" ў суботу запрашаюць малых з 3 гадоў на адкрыты занятак у школе балета: пазнаёмяць непасрэдна з мастацтвам, а таксама з харэографамі; зробяць памятныя падарункі ўсім удзельнікам і прапануюць працягнуць навучанне далей са зніжкай.
Дзяўчынка на занятках па балету
А на даху паркоўкі ТРЦ Galleria Minsk увесь жнівень праводзяць бясплатныя заняткі фітнесам для ўсіх жадаючых — засталося ўсяго два! Кіруюць працэсам прафесійныя трэнеры сталічнай спартыўнай школы. Колькасць месцаў абмежавана — ініцыятары просяць папярэдне зарэгістравацца. У суботу, 18 жніўня, пройдзе занятак Yoga Daos.
Традыцыйна ў чацвер у пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. У суботу, 18 жніўня, у большасці кінатэатраў Мінска будуць даступныя камедыя "Mamma Mia! 2", фантастычны фільм "Аксель", баявік "Небяспечнае заданне", фільм жахаў "Слендермен", а таксама анімацыйная стужка "Вілі і крутыя тачкі".
У рамках праекта Cinemascope у кінатэатры "Ракета" у гэты дзень можна ўбачыць меладраму Джэрома Робінса і Роберта Уайза "Вестсайдская гісторыя" (1961) і драму Білі Уайлдара "Туз у рукаве" (1951).
У Музеі гісторыі беларускага кіно стартавалі паказы кінахітоў, якія вышэй за ўсё ацанілі тутэйшыя госці за лета: 18 жніўня пройдзе паказ стужкі Ражэ Вадзіма "Небяспечныя сувязі" (1959).
У сталічным планетарыі ўсе выхадныя паказваюць рознае незвычайнае сферычнае кіно для дзяцей, а пасля праводзяць экскурсію па зорным небе. Кошт — ад 3,6 да 4,2 рубля за квіток.