У суботу, 18 жніўня, у Верхнім горадзе каля ратушы прайшоў дзень украінскай культуры. На свяце маглі папрысутнічаць усе жадаючыя. Для наведвальнікаў была арганізавана выстава народнай творчасці і шырокая культурная праграма.
На свяце выступілі артысты з Беларусі і Украіны. Са сцэны гучала ўкраінская мова ў суправаджэнні народных танцаў. Дажджлівае надвор'е не перашкаджала выступоўцам.
Акрамя таго, усе жадаючыя маглі пакаштаваць стравы ўкраінскай нацыянальнай кухні. Наведвальнікі свята дэгуставалі сапраўдны боршч, варэнікі і традыцыйныя галушкі.
У арганізацыі свята прыняў удзел Мінгарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Ватра", Мінскае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Заповіт" і пасольства Украіны ў Беларусі.