Пайшоў з жыцця былы генеральны сакратар ААН Кофі Анан

© REUTERS / Jeff ZelevanskyБылы генсек ААН Кофі Анан
Былы генсек ААН Кофі Анан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памочнікі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2001 года паведамілі, што ён памёр на 81 годзе жыцця ў Швейцарыі.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Былы генеральны сакратар ААН, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Кофі Анан памёр у суботу ў Швейцарыі пасля нядоўгай хваробы, пра гэта паведамілі прадстаўнікі яго фонду ў Twitter.

​Пра тое, што 80-гадовы Кофі Анан пайшоў з жыцця, паведамілі СМІ яго памочнікі. Па іх словах, ён памёр пасля непрацяглай хваробы.

Кофі Анан нарадзіўся 8 красавіка 1938 года ў Гане ў арыстакратычнай сям'і. Ён атрымаў адукацыю ў Масачусецкім тэхналагічным універсітэце. Працаваў у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, а пасля — у структурах ААН.

Пасаду генеральнага сакратара ААН Кофі Анан займаў з 1997 па 2006 год. Ён быў першым цемнаскурым, які заняў гэтую пасаду. У 2001 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за гуманітарную дапамогу і за тое, што ён прыўнёс навізну ў працу ААН. Ён актыўна змагаўся з эпідэміяй ВІЧ і СНІД, якая ў той момант накрыла многія краіны афрыканскага кантынента.

Акрамя таго, экс-генсак быў спецыяльным пасланнікам арганізацыі ў Сірыі і прыкладаў вялікія намаганні па пошуку мірнага рашэння ўзброенага канфлікту.

Стужка навiн
0