МІНСК, 20 жні — Sputnik. Сем медалёў узялі беларускія гімнасткі на этапе Кубка свету FIG BSB Bank World Challenge Cup 2018, які прайшоў у Мінску 17-19 жніўня.
Сярод медалёў, якія ўзялі беларускія гімнасткі — золата, срэбра і пяць бронзавых узнагарод. Прычым тры медалі ўзяла Кацярына Галкіна — бронзу ў алімпійскім мнагабор'і, яшчэ адну бронзу за практыкаванні са стужкай і золата — за практыкаванне з абручом.
Два медалі — срэбра і бронзу — узяла беларуская спартсменка Анастасія Салас за практыкаванні з мячом і булавамі.
Яшчэ два бронзавыя медалі ў групавых практыкаваннях узяла каманда Беларусі.