Відэа

Мінскае "Дынама" пасля разгрому ад "Зеніта" прайграла "Гарадзеі"

Падпісацца
Упершыню за дзесяць тураў нацыянальнага першынства "Дынама-Мінск" не здолела ні разу трапіць у вароты суперніка. Глядзіце відэаагляд матча супраць "Гарадзеі".

Напярэдадні сталічны стадыён "Дынама" прымаў паядынак 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мінскім "Дынама" і "Гарадзеёй". Сустрэча завяршылася з лікам 2:0 на карысць гасцей. Перамогу "Гарадзеі" прынеслі дакладныя ўдары Баяна Дубаіча (27-я хвіліна) і Дзмітрыя Лебедзева (62).

Варатар Дынама-Мінск Андрэй Гарбуноў у матчы супраць Зяніта - Sputnik Беларусь
Ганебнае паражэнне мінскага "Дынама" на "Пятроўскім" - як гэта было (відэа)

Пасля паразы галоўны трэнер мінчан Сяргей Гурэнка адзначыў, што яго падапечныя згулялі дысцыплінавана і зрабілі ўсё, што ад іх патрабавалася.

"А ў цэлым дапусцілі дзве грубыя памылкі ў абароне і не рэалізавалі свае моманты, таму такі вынік. Усе заканамерна", — падвёў вынік матчу спецыяліст.

У чэмпіянаце краіны мінскае "Дынама" займае трэцяе месца з 37 ачкамі, "Гарадзея" ідзе 12-ай — у каманды 15 балаў. Лідзіруе ў нацыянальным першынстве БАТЭ з Барысава — 44 ачкі.

Наступны матч мінчане правядуць 26 жніўня на выездзе супраць "Гомеля", "Гарадзея" днём раней сустрэнецца на сваім полі з "Іслаччу".

Нагадаем, на мінулым тыдні "Дынама-Мінск" пасля буйнога паражэння ў Санкт-Пецярбургу ад мясцовага "Зеніта" (1: 8) вылецела з Лігі Еўропы УЕФА.


Стужка навiн
0