Радыё

Noize MC: люблю "вялікую" папсу родам з андэграўнду

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкРэпер Noize MC (Ян Аляксееў)
Рэпер Noize MC (Ян Аляксееў) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі музыкант і акцёр, рэпер-хуліган Noize MC распавёў радыё Sputnik Беларусь, чаму лічыць уласную творчасць "сучаснай аўтарскай песняй", ці трэба змешваць музыку з палітыкай і што можа падштурхнуць маладога музыканта да суіцыду.

Noize MC: люблю "великую" попсу родом из андеграунда
У Беларусі вельмі шмат музыкаў, адносна 10-мільённага насельніцтва краіны пара мільёнаў чалавек дакладна спявае, адзначае Noize MC, пабываўшы ў Беларусі на музычным фестывалі "Рок за баброў".

"Што радуе ў беларускае публіцы, што начыста адсутнічае нейкі снабізм. Няма такога: "Ну, давайце, чым вы будзеце нас здзіўляць?" Тут ты выходзіш граць першы трэк, і ўсе адразу страчваюць розум. Яны ведаюць, навошта прыйшлі. І гэта вельмі натхняе", — распавядае музыка.

Наколькі важны вострасацыяльны складнік у рок- і рэп-лірыцы і ці варта сумяшчаць музыку і палітыку — гэта кожны для сябе вырашае сам, перакананы Noize MC.

"Сутнасць шоу-бізнэсу застаецца ранейшай — ёсць артысты, якія забаўляюць аўдыторыю, ёсць тыя, хто павучае, і ёсць артысты, якія правакуюць аўдыторыю на нешта. Цалкам заканамерна, людзі, якія даюць "цыркавое" шоу, аказваюцца больш запатрабаваныя, чым тыя, хто спрабуе наладзіць нейкі інтэлектуальны кантакт, і гэта абсалютна нармальна", — лічыць выканаўца.

Пры гэтым пра сваю творчасць Noize MC кажа, што проста спрабуе стварыць нейкі сучасны ўніверсальны гарадскі жанр. Недарэчна адмаўляць, што ў ім змяшана шмат усяго, але ў цэлым гэта сучасная гарадская музыка, свайго роду, сучасная аўтарская песня.

"Я ўвогуле люблю вялікую папсу родам з андэграўнду, люблю людзей, якія робяць па-свойму і са сваёй фішкай, якія змаглі сфармуляваць свой мэсэндж, каб ён стаў даступны масавай аўдыторыі", — адзначае Noize MC.

Дзякуючы паўсюднаму распаўсюджванню інтэрнэту зараз, каб данесці сваю музыку да масавага слухача, патрабуецца значна менш часу, чалавек можа стаць вельмі вядомым артыстам ужо да 18-19 гадоў і апынуцца ментальна да гэтага не гатовым, кажа Noize MC, успамінаючы аб нядаўніх суіцыдах адразу некалькіх маладых музыкаў.

"Раней, каб песні трапілі да слухачоў, трэба было гады 3, а то і 5. Цяпер ты запісваеш песню, выкідваеш яе ў інтэрнэт, і праз 2 тыдні становішся супер-зоркай. Цяжар славы абвальваецца адразу, малады чалавек не паспявае псіхалагічна падрыхтавацца, усвядоміць нейкія арыенціры і вельмі хутка і вельмі ярка згарае. Многія проста разбівалася ў аладку аб гэтую бетонную сцяну", — адзначае Noize MC.

Поўную версію размовы з расійскім музыкам і акторам, рэперам-хуліганам Noize MC слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0