Сабаленка ўвайшла ў топ-25 рэйтынгу WTA

© REUTERS / Aaron DosterБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Ужо сёння першая ракетка Беларусі пачне выступленне на новым турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Нью-Хейвене.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-25 сусветнага рэйтынгу, паведамляецца на сайце WTA.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Сабаленка саступіла Халеп у паўфінале турніру ў Цынцынаці

Беларуска тыдзень таму займала 34-е месца ў рэйтынгу і дабралася да паўфіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці. У 1/2 Сабаленка саступіла прадстаўніцы Румыніі Сімоне Халеп, якая ў вырашальным паядынку затым прайграла галандцы Кікі Бёртанс.

Палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу і Вікторыя Азаранка — яна з 87-га месца ўзнялася на 80-е.

А вось Аляксандра Сасновіч страціла адзін радок і зараз размяшчаецца на 37-й пазіцыі. Вера Лапко апусцілася адразу на чатыры месцы: з 66-га на 70-е.

У першай тройцы рэйтынгу без змен: Халеп, Караліна Вазняцкі (Данія) і Слоан Стывенс (ЗША).

Сёння Сабаленка і Сасновіч стартуюць на турніры ў Нью-Хейвене (ЗША). Саперніцай Сабаленка будзе аўстралійка Саманта Стосур (64-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Сасновіч сустрэнецца з французскай тэнісісткай Крысцінай Младзеновіч (54).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі