Школа маладога пісьменніка пачынае прыём заявак

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Літаратараў-пачаткоўцаў чакаюць цікавыя лекцыі і майстар-класы з запрошанымі навукоўцамі.

МІНСК, 21 жні – Sputnik. Набор у Школу маладога пісьменніка на 2018-2019 год адкрыты, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе Школы.

Да ўдзелу ў конкурсе на месца ў школе запрашаюцца аўтары ад 18 гадоў. Жадаючым трэба даслаць на электронны паштовы адрас уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак, матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка, і спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія найбольш на вас паўплывалі.

Слухачамі школы ў гэтым годзе стануць прадстаўнікі ЗША, Кітая, Германіі, Італіі, Чэхіі, Латвіі, Венгрыі, Расіі і Польшчы - Sputnik Беларусь
Спасцігаць душу праз мову: чацвёртая школа беларусістыкі пачала сваю працу

Арганізатары папярэджваюць, што заяўкі не рэцэнзуюцца. Пра тое, як трэба афармляць заяўку, можна даведацца на сайце lit-bel.org. Вынікі прыёмнай кампаніі можна будзе ўбачыць там жа ў пачатку кастрычніка або атрымаць па пошце на адрас, пададзены ў заяўцы.

Школа маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Праграма ўключае практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Стужка навiн
0