МІНСК, 22 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне кіраўніку Курскай вобласці Аляксандру Міхайлаву, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і жыхарам расійскага рэгіёну з нагоды 75-й гадавіны перамогі ў Курскай бітве, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэтая перамога на полі бою пераламала ход вайны, што дало магчымасць разгарнуць стратэгічны наступ арміі Савецкага Саюза.
"Гэта бітва застанецца ў гісторыі як прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў Перамогу. Кожная пядзя курскай зямлі палітая крывёю загінуўшых герояў, салдат і афіцэраў розных нацыянальнасцяў. Іх подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах беларусаў", — гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.
Беларускі лідэр адзначыў, што народы дзвюх краін адчуваюць глыбокую ўдзячнасць воінам, якія вызвалілі іх ад захопнікаў, бо яны тым самым падарылі ім мірнае жыццё.