Вельмі незвычайнае відовішча адкрылася перад жыхаркай амерыканскага штата Мінесота Ніколь Уэбінджар, калі яна прыбірала ў сваім садзе. Жанчына ўбачыла, як мноства маленькіх мурашак прыносяць пялёсткі кветак і пакідаюць іх вакол мёртвага чмяля, і зняла гэта на відэа.
"Відаць, у іх было пахаванне", — прыводзіць каментар аўтара відэа навуковы партал Sciencealer.
Аднак навукоўцы абверглі здагадку жанчыны пра тую з'яву, якую яна назірала. Эколаг Марк Элгар з Універсітэта Мельбурна выказаў версію, што мёртвы чмель проста апынуўся ля ўваходу ў жыллё мурашак. Ёсць і іншае меркаванне: энтамолагі лічаць, што ў "рытуала" ёсць выключна прагматычнае тлумачэнне. На іх думку, мурашы спрабавалі заглушыць пах чмяля пахам кветак.