МІНСК, 22 жні — Sputnik. Бліжэйшыя ночы ў Беларусі будуць халоднымі — месцамі па краіне тэмпература паветра апусціцца да +5°С, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду, 22 жніўня, надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць халодны антыцыклон: уначы і раніцай тэмпература панізіцца да +8..+13°С, а ў асобных раёнах Беларусі — да +5..+7°С. Удзень слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі +18°С на паўночным усходзе і да +25°С — на паўднёвым захадзе.
Ближайшие две ночи холодноватые будут. Метеомодель GEM обещает завтра к рассвету 6..8° ̶м̶о̶р̶о̶з̶а̶ тепла по северо-западу Беларуси (А), а после завтра — тоже самое, но на востоке нашей страны (Б).
— Блізкі космас. (@nadvorie) 21 августа 2018 г.
Планируете рыбалку? Согревайтесь!:) pic.twitter.com/vczSrKaIFp
У чацвер, 23 жніўня, ўначы будзе па-ранейшаму холадна — ад +5°С да +13°С, а ўдзень ужо будзе крыху цяплей: +20..+27°С.
Па дадзеных Гідрамета, цёплае надвор'е вернецца ў Беларусь у пятніцу: дзённыя тэмпературы на паўднёвым захадзе рэспублікі дасягнуць адзнакі +30°С, на астатняй тэрыторыі краіны будзе на некалькі градусаў халадней. Пры гэтым 24 жніўня па захадзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.