Колькі гадзін белліта будзе ў школах у новым навучальным годзе?

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першакласнікі ў некаторых школах увогуле не будуць вывучаць беларускую літаратуру.

Згодна з тыпавым вучэбным планам пачатковай школы на 2018/2019 навучальны год першакласнікі будуць вывучаць беларускую літаратуру тры гадзіны на тыдзень. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі.

Урок у гімназіі - Sputnik Беларусь
Колькі гадзін беларускай мовы чакае школьнікаў у новым навучальным годзе?

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на рускай мове, дзеці ў першым класе ўвогуле не будуць вывучаць беларускую літаратуру.

Вучняў другіх, трэціх, чацвёртых, пятых і шостых класаў чакаюць дзве гадзіны літаратуры на тыдзень.

Сямікласнікі і дзевяцікласнікі будуць займацца беларускай літаратурай адзін раз на тыдзень у першым паўгоддзі і два разы — у другім паўгоддзі. У вучняў восьмых класаў колькасць гадзін размяркуецца наадварот — дзве гадзіны на тыдзень у першым паўгоддзі і адна — у другім.

Тых, хто будзе вывучаць беларускую літаратуру на базавым узроўні ў дзесятым класе, чакае дзве гадзіны у першым і адна — у другім паўгоддзі. У адзінаццатым классе, наадварот, адна гадзіны ў першым паўгоддзі і дзве — у другім.

Дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі, якія будуць паглыблена вывучаць беларускую літаратуру, будуць наведваць заняткі тры разы на тыдзень.

Больш падрабязную інфармацыю аб вывучэнні беларускай літаратуры ў гімназіях, ліцэях, сувораўскіх і кадэцкіх вучылішчах і іншых адукацыйных установах можна знайсці на Нацыянальным адукацыйным партале.

Стужка навiн
0