Штогод у Зэльве праводзяць Ганненскі кірмаш, адметны як сваімі гандлёвымі радамі, так і мноствам забавак. У гэтым годзе кірмаш будзе асаблівы, бо пройдзе адразу пасля святкавання гарадскім пасёлкам свайго 760-годдзя. Чым у гэтым годзе збіраюцца здіўляць гасцей арганізатары, высветліў Sputnik.
Што паглядзець у цэнтры
Цэнтральная пляцоўка кірмаша на галоўнай плошчы Зэльвы распачне сваю працу з тэатралізаванага прадстаўлення "Віват, кірмаш!" а 12-й газіне. Пасля канцэрту ансамбля "Бацька атаман", які прыедзе ў Зэльву з Мінска, з 13:20 да 14:00 пройдзе ушанаванне перадавікоў жніва-2018, а другой гадзіне пачнецца выступ мінскага струннага квартэта "Astorio".
Пасля, да трох часоў дня, можна паслухаць творчыя калектывы з Польшчы і Латвіі і паглядзець на падвядзенне вынікаў конкурсаў гандлёвых месцаў і кірмашовых падворкаў.
З 14:00 да 18:00 побач, у паркавай зоне, пройдзе рыцарскае шоу з удзелам клуба "Гівойт", а ў 15:00 – сапраўдны рыцарскі турнір.
Пасля трохгадзіннага перапынку, а 18-й, на плошчы адбудзецца выступленне вулічных тэатраў "Кірмашовая буфанада". Пасля сваё майстэрства прадэманструюць прадстаўнікі Зэльвенскага спартыўнага клуба каратэ "Фудосін".
Пасля да паўночы гасцей кірмаша будуць забаўляць канцэртам і шоу, у якіх прымуць удзел Саша Нэма, брэсцкі тэатр танца "Фантазія", арт-групы "Беларусы" і іншыя.
Скончыцца кірмаш апоўначы феерверкам. Тыя ж, каму не хапіла забаў, пасля могуць наведаць Дом культуры, дзе да чатырох раніцы працягнецца пена-лазерна-танцавальнае шоу.
Музей пад адкрытым небам
Культурны складнік кірмашу будзе прадстаўлены не толькі музыкай і шоу. Каля культурна-забаўляльнага цэнтру "Феерыя" з 12:00 да 18:00 будзе працаваць музей пад адкрытым небам "Скарбніца"
Майстар-класы і фотавыстава
Зразумела, абавязкова трэба зазірнуць на падворкі раённых дамоў рамёстваў і прыняць удзел у майстар-класах, якія пройдуць на рамеснай пляцоўцы кірмашу ў цэнтральным скверы. З 12:15 да 18:00 там жа можна будзе наведаць фотавыставу Альфрэда Мікуса, які вядомы сваімі здымкамі абрадаў і прыроды Беларусі.
Эх, пракачу!
На вуліцы Перамогі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прадставяць сваі падворкі, якія будуць працаваць з 12:15 да 21:00. Там жа ў той жа час можна будзе здзейсніць падарожжа на брычцы, пракаціцца на конях і ў павозцы. Лепшую павозку абяруць на конкурсе з 14:30 да 15:00.
Гандлёвая пляцоўка
Прыцаніцца, а можа і набыць нешта карыснае ў гаспадарцы можна будзе з 12:15 да 21:00 на вуліцах Савецкай, Паркавай і Акадэміка Жэбрака, дзе таксама можна будзе падсілкавацца на фудкорце, які будзе працаваць з 12:15 да 19:00. Там жа да паўночы будуць працаваць прыватныя гандлёвыя рады.