Беларускія навукоўцы паказалі, як выглядаў унук Усяслава Чарадзея

CC BY-SA 4.0 / Δημήτριος / Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку
Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэшткі маладога княжыча былі знойдзены падчас раскопак у Друцку.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Беларускія навукоўцы ўзнавілі аблічча ўнука Усяслава Чарадзея, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Рэшткі маладога княжыча былі знойдзены падчас раскопак у Друцку. Магчыма, яны належалі ўнуку знакамітага полацкага князя з рода Глебавічаў. Беларускія навукоўцы ўпершыню змаглі рэканструяваць знешнасць прадстаўніка гэтай дынастыі.

"Можна сказаць, што гэты хлопчык адносіўся да знатнага роду, меў высокі сацыяльны статус. Мяркуецца, што ён з роду Глебавічаў і загінуў разам са сваімі дружыннікамі і роднымі падчас проціваборства з родам Рагвалодавічаў", — патлумачыў антраполаг Мікалай Памазанаў.

Для ўзнаўлення знешнасці навукоўцы маюць вялізарную базу дадзеных з формуламі і табліцамі, якія дазваляюць дакладна паўтарыць нават кожны мускул на твары. Пры дапамозе генетычнай экспертызы вызначаецца таксама колер вачэй і валасоў.

Стужка навiн
0