https://bel.sputnik.by/20180823/gollandskaya-policiya-budet-protestovat-pered-matchem-psv-bateh-1037263024.html
Галандская паліцыя будзе пратэставаць перад матчам ПСВ - БАТЭ
Галандская паліцыя будзе пратэставаць перад матчам ПСВ - БАТЭ
Sputnik Беларусь
Мясцовая паліцыя незадаволеная тым, што ў штаце занадта мала супрацоўнікаў, каб падтрымліваць парадак у буйным горадзе. 23.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-23T16:58+0300
2018-08-23T16:58+0300
2023-06-23T21:52+0300
навіны
спорт
у свеце
беларусь
галандыя
фк "батэ"
футбол
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103725/87/1037258715_0:270:5184:3186_1920x0_80_0_0_a94e75a9b3894fdf2efc29c102b60174.jpg
МІНСК, 23 жні — Sputnik. Паліцыя Галандыі правядзе акцыю пратэсту перад зваротным паядынкам плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж ПСВ і БАТЭ, паведамляюць спартыўныя СМІ са спасылкай на telegraaf.nl.Матч ПСВ — БАТЭ пройдзе 28 жніўня на стадыёне "Філіпс" у Эйндховене. Раней паведамлялася, што практычна ўсе квіткі на гульню прададзеныя — на 35-тысячнай арэне будзе аншлаг. Стартавы свісток прагучыць а 22:00 (па мінскім часе).Паводле інфармацыі СМІ, мясцовая паліцыя ў дзень гульні часткова перакрые пад'езды да цэнтру горада і будзе папярэджваць заўзятараў, што тыя ўязджаюць у небяспечную зону, дзе праваахоўнікі фізічна не здольныя падтрымліваць парадак.Акцыя пратэсту выклікана незадаволенасцю сілавікоў тым, што ўлады не імкнуцца павялічыць штат паліцыі і не хочуць падпісваць новы калектыўны дагавор.У сваю чаргу мэр Эйндховена запэўніў, што сумесна з ПСВ прыме меры па забеспячэнні бяспекі на гульні.Нагадаем, першы матч каманды правялі 21 жніўня на "Барысаў-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць галандскага клуба.Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае пуцёўку ў групавую стадыю ЛЧ, хто прайграе — у Лігу Еўропы.
беларусь
галандыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103725/87/1037258715_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_ed6728e9784780080ca190ebff221dcc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, у свеце, беларусь, галандыя, фк "батэ", футбол
навіны , спорт, у свеце, беларусь, галандыя, фк "батэ", футбол
Галандская паліцыя будзе пратэставаць перад матчам ПСВ - БАТЭ
16:58 23.08.2018 (абноўлена: 21:52 23.06.2023) Мясцовая паліцыя незадаволеная тым, што ў штаце занадта мала супрацоўнікаў, каб падтрымліваць парадак у буйным горадзе.
МІНСК, 23 жні — Sputnik. Паліцыя Галандыі правядзе акцыю пратэсту перад зваротным паядынкам плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж ПСВ і БАТЭ, паведамляюць спартыўныя СМІ са спасылкай на telegraaf.nl.
Матч ПСВ — БАТЭ пройдзе 28 жніўня на стадыёне "Філіпс" у Эйндховене. Раней паведамлялася, што практычна ўсе квіткі на гульню прададзеныя — на 35-тысячнай арэне будзе аншлаг. Стартавы свісток прагучыць а 22:00 (па мінскім часе).
Паводле інфармацыі СМІ, мясцовая паліцыя ў дзень гульні часткова перакрые пад'езды да цэнтру горада і будзе папярэджваць заўзятараў, што тыя ўязджаюць у небяспечную зону, дзе праваахоўнікі фізічна не здольныя падтрымліваць парадак.
Акцыя пратэсту выклікана незадаволенасцю сілавікоў тым, што ўлады не імкнуцца павялічыць штат паліцыі і не хочуць падпісваць новы калектыўны дагавор.
У сваю чаргу мэр Эйндховена запэўніў, што сумесна з ПСВ прыме меры па забеспячэнні бяспекі на гульні.
Нагадаем, першы матч каманды правялі 21 жніўня на "Барысаў-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць галандскага клуба.
Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае пуцёўку ў групавую стадыю ЛЧ, хто прайграе — у Лігу Еўропы.