МІНСК, 24 жні — Sputnik. Банкаўскія карткі могуць працаваць са збоямі ўначы ў суботу, 25 жніўня, пра гэта паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
З 03:00 да 04:00 спецыялісты Банкаўскага працэсінгавага цэнтра будуць праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.
У гэты перыяд банкаўскія карткі, выпушчаныя банкамі, якія ўваходзяць у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, могуць не працаваць: трымальнікі не змогуць расплаціцца імі ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу. Акрамя таго, могуць узнікнуць складанасці пры правядзенні банкаўскіх аперацый з дапамогай прылад самаабслугоўвання, а таксама са здыманнем наяўных грошай у банкаматах.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр існуе з 2002 года, у дадзены момант у яго на абслугоўванні знаходзяцца больш за 9 мільёнаў банкаўскіх картак. Паслугамі цэнтра карыстаюцца больш за 77 тысяч розных арганізацый, 119 тысяч плацежных тэрміналаў, больш за 3 тысячы банкаматаў і 2,5 тысячы інфакіёскаў.