Рэшткі драўлянага дома XIV стагоддзя знайшлі археолагі ў Гродне

© Sputnik / Іна ГрышукСтары замак у Гродне, архіўнае фота
Стары замак у Гродне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Археолагі знайшлі таксама гаспадарчыя прылады і металічныя ўпрыгажэнні.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Драўляную канструкцыю XIV стагоддзя знайшлі археолагі падчас раскопак на Старым замку ў Гродне, паведамілі ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.

Сцены Новага і Старога Замку ў Гродне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Пешку XIV стагоддзя знайшлі падчас раскопак на Старым замку ў Гродне

"Канструкцыяй аказалася пабудова канца XIV стагоддзя, якая падзяляецца на жылое памяшканне і памяшканне гаспадарчага прызначэння. Падлога зроблена з габляваных дошак шырынёй да 40 см", — патлумачылі спецыялісты.

Разам з драўлянымі рэшткамі былі знойдзены донцы ад бочкі, драўляная лапата для выемкі хлеба з печы, фрагмент хамума, металічныя ўпрыгажэнні, а таксама арбалетныя балты, пласціна даспеха, рыбалоўны кручок і іншыя рэчы.

Усе знаходкі былі закансерваныя для далейшага вывучэння.

Археолагі пачалі разбіраць драўляную канструкцыю і знайшлі там яшчэ адну канструкцыю больш ранняга перыяду. Яе прызначэнне спецыялісты пакуль вызначаюць.

"Адшуканне падобных аб'ектаў у добрым стане — дастаткова рэдкая з'ява для археалагічных помнікаў на тэрыторыі Беларусі", — падкрэслілі ў музеі.

Стужка навiн
0