https://bel.sputnik.by/20180824/s-kem-beloruski-sygrayut-na-starte-us-open-1037277267.html
З кім беларускі згуляюць на старце US Open
З кім беларускі згуляюць на старце US Open
Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы турніру пачнуцца ўжо ў панядзелак, 27 жніўня. У асноўнай сетцы адразу выступяць чатыры прадстаўніцы Беларусі. 24.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-24T12:55+0300
2018-08-24T12:55+0300
2018-08-24T18:50+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103727/68/1037276874_0:210:3500:2189_1920x0_80_0_0_25c59086e94973c00a07b0dacd496c70.jpg
нью-ёрк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103727/68/1037276874_0:100:3500:2300_1920x0_80_0_0_2e0b260d92ce34ff993fa21fc44ab0b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, нью-ёрк, вікторыя азаранка, аляксандра сасновіч, арына сабаленка, вера лапко
навіны , спорт, нью-ёрк, вікторыя азаранка, аляксандра сасновіч, арына сабаленка, вера лапко
З кім беларускі згуляюць на старце US Open
12:55 24.08.2018 (абноўлена: 18:50 24.08.2018) Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы турніру пачнуцца ўжо ў панядзелак, 27 жніўня. У асноўнай сетцы адразу выступяць чатыры прадстаўніцы Беларусі.
МІНСК, 24 жні — Sputnik. Беларускія тэнісісткі даведаліся аб сваіх суперніцах па першым раўндзе асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), паведамляе Sputnik.
Сёння ў Нью-Ёрку адбылося лёсаванне першага раўнда асноўнай сеткі US Open.
Так, на старце спаборніцтваў Арына Сабаленка (№25 у рэйтынгу WTA) будзе біцца супраць амерыканкі Даніэль Колінз (36). Аляксандры Сасновіч (37) будзе супрацьстаяць прадстаўніца Швейцарыі Белінда Бенчыч (43). Вера Лапко (70) сустрэнецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка (84), а Вікторыя Азаранка (80) — са славачкай Вікторыяй Кужмавай (56).
Сёння таксама стала вядома, што Вольга Гаварцова (766) прабілася ў заключны раўнд кваліфікацыі US Open. За трапленне ў асноўную сетку яна паспрачаецца з амерыканкай Ніколь Гібз (115).
Турнір US Open cтартуе 27 жніўня і завершыцца 9 верасня. Прызавы фонд турніру складае 53 мільёны долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым разрадах атрымаюць па 3,8 мільёна.