Кінавечар памяці Аляксандра Кулінковіча пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Ася ПоплавскаяАляксандр Кулінковіч на здымках сіткома "ГараШ"
Аляксандр Кулінковіч на здымках сіткома ГараШ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыка памёр 4 жніўня ад вострай пнеўманіі, пахавалі яго на Паўночных могілках.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. 10 верасня ў Мінску пройдзе вечар памяці заснавальніка і лідара гурта "Neuro Dubel", спевака Аляксандра Кулінковіча, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэжысёр Андрэй Курэйчык.

Лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач - Sputnik Беларусь
Пугач пра Кулінковіча: ён быў нечаканы і вельмі таленавіты

Акрамя трагікамедыі "ГараШ" — адзінага фільма, у якім музыка выканаў галоўную ролю, на вялікім экране пакажуць фрагменты з кінаработ Аляксандра Кулінковіча, унікальныя фотаздымкі.

У мерапрыемстве прымуць удзел калегі, сябры і родныя акцёра. У зале прагучаць словы і ўспаміны пра Кулінковіча, а таксама яго песні.

Музыка Аляксандр Кулінковіч пайшоў з жыцця 4 жніўня. Напярэдадні ён быў дастаўлены ў бальніцу з вострай пнеўманіяй, на наступны дзень 46-гадовага музыку перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне, аднак медыкі не змаглі яго выратаваць. Пахавалі Кулінковіча на Паўночных могілках Мінска.

Стужка навiн
0