Беларускі заваявалі дзве бронзы на ЧС па веславанні ў Партугаліі

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкВеславанне на байдарках і каноэ, архіўнае фота
Веславанне на байдарках і каноэ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у партугальскім горадзе Мантемор-у-Вел'ю з 22 па 26 жніўня.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Беларускі Вольга Худзенка і Алена Ноздрэва заваявалі бронзавыя медалі ў адзіночных заплывах на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Партугаліі.

Вольга Худзенка фінішавала трэцяй на дыстанцыі 500 метраў байдаркі-адзіночкі. Яна на 1,470 секунды адстала ад пераможцы спаборніцтваў Дануты Козак з Венгрыі — 1,47,254. Яе ўзнагарода стала трэцяй у скарбонцы беларускай каманды.

Яшчэ адну бронзу заваявала Алена Ноздрэва, якая прыйшла трэцяй на дыстанцыі 200 метраў каноэ-адзіночкі.

Напярэдадні золата ў заездзе каноэ-двоек на 200 метраў узялі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай, а Алёна Ноздрэва стала другой на адлегласці ў 500 метраў. Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у партугальскім горадзе Мантэмор-у-Вел'ю і завершыцца 26 жніўня.

Стужка навiн
0