Відэа

Як прайшоў Дзень Арменіі ў Верхнім горадзе (відэа)

Падпісацца
Армянскі панадворак прымаў у суботу гасцей прама на плошчы Свабоды - у Мінску прайшоў Дзень Арменіі.

Сёння можна было пабываць у Арменіі, не пакідаючы Мінск: мяса дыміліся на агні, гучалі армянскія песні. Свята ў гэтым годзе было прымеркавана да 2800-годдзя Ерэвана і прайшло пад слоганам "З Араратам у сэрцы!".

Нацыянальная кухня, насычаная культурная праграма і маляўнічыя фотазоны — усё гэта стварала атмасферу ўтульнасці, перадавала каларыт Арменіі. На свяце мінчан сустракалі валанцёры — прадстаўнікі армянскай дыяспары, якія дапамагалі гасцям свята "перамясціцца" у Арменію і даведацца аб размешчаных на фотазонах славутасцях.

Гасцей радавалі сваёй творчасцю артысты ансамбля "Эрэбуні", спевакі Егіазар Фарашан і Ваграм Карапецян, Іскуі Абалян, фокуснік Арсен Мелканян і інш. Хэдлайнерам фестывалю стала сусветна вядомая этна-джаз група "Мікаэл Васканян і Сябры".

Стужка навiн
0