У верасні будзе адкрыта для руху новая частка Кобрынскага пуцеправода

Падпісацца
На старой частцы Кобрынскага моста будзе перакрытая паласа руху з боку мікрараёна Усход у цэнтр.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Двухпалосную частку Кобрынскага пуцеправода адкрыюць для руху 1 верасня, яна заменіць кіроўцам адзіную паласу, якая вядзе ў цэнтр з мікрараёна Усход, паведамляецца на сайце Брэсцкага гарвыканкама.

Таксама прыводзіцца схема, па якой будзе арганізаваны рух па мосце з 1 па 15 верасня.

© Photo : Брестский горисполкомАрганізацыя руху на Кобрынскім мосце з 1 па 15 верасня
Организация движения на Кобринском мосту с 1 по 15 сентября - Sputnik Беларусь
Арганізацыя руху на Кобрынскім мосце з 1 па 15 верасня

Акрамя таго, будаўнікі пачнуць пераключэнне кантактнай сеткі тралейбуса на новы пуцеправод ў напрамку цэнтра. Працягваюцца працы па арганізацыі падземнага перахода пад новай часткай пуцеправода.

"Тунэль узводзіцца з 34 звёнаў (бетонных кольцаў), 12 з якіх ужо ўстаноўлены. Для паўнавартаснага руху на ўсім "палатне" новай часткі аб'екта неабходны мантаж яшчэ 5 кольцаў", — гаворыцца ў паведамленні.

У гарвыканкаме адзначылі, што на гэтым змены ў арганізацыі руху на  аб'екце не скончацца: з 15 верасня па 30 кастрычніка рух на Кобрынскім пуцеправодзе будзе зноў зменены. Стары Кобрынскі мост будзе цалкам перакрыты.

© Photo : Брестский горисполкомАрганізацыя руху на Кобрынскім мосце з 15 верасня па 30 кастрычніка
Организация движения на Кобринском мосту с 15 сентября по 30 октября - Sputnik Беларусь
Арганізацыя руху на Кобрынскім мосце з 15 верасня па 30 кастрычніка

З лістапада, калі будзе скончаны мантаж тунэлю для пешаходаў, схема руху па Кобрынскай мосце зноў зменіцца. Пра гэта дадаткова паведамяць на сайце Брэсцкага гарвыканкама.

Стужка навiн
0