Канцэрт пад адкрытым небам цёплым жнівеньскім вечарам — што можа быць лепш.
Традыцыйна выступы музыкаў у Верхнім горадзе збіраюць мноства прыхільнікаў, не стаў выключэннем і сённяшні канцэрт. Тым больш што ўпершыню ў праграме "Класікі каля Ратушы" прыняў удзел Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Яны прадставілі публіцы свой праект "Дым над вадой" — рокавыя хіты ў сімфанічнай апрацоўцы.