Радыё

Вайцюшкевіч: песні на вершы Ліпая буду дарабляць адзін

© Sputnik / Александр КривошеевБеларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч
Беларускі выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі артыст Зміцер Вайцюшкевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь аб сваім супрацоўніцтве з Алесем Ліпаем, беларускім журналістам і паэтам, развітанне з якім прайшоў сёння ў Мінску.

Войтюшкевич: песни на стихи Липая буду доделывать один
Стваральнік першага незалежнага беларускага інфармацыйнага агенцтва Алесь Ліпай раптоўна памёр 23 жніўня. Развітанне з ім прайшло сёння ў Мінску. Алесь Ліпай таксама быў вядомы як паэт, у кастрычніку 2017 года ў яго выйшаў трэці паэтычны зборнік. Беларускі артыст Зміцер Вайцюшкевіч планаваў выпусціць праграму на яго вершы.

"Мы былі ў добрых творчых адносінах. У гэтым годзе мы зрабілі тры песні на яго вершы, гэта была яго прапанова. Планавалі ў канцы года рабіць новы праект, але раптам чалавека не стала. Песні прыйдзецца дарабляць мне. Гэта трэба зрабіць, бо і кніжка ёсць, і тэксты некаторыя ён мне дасылаў асобна. Ён быў вельмі шчырым чалавекам", — сказаў Вайцюшкевіч.

Пасля цырымоніі развітання, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня, цела журналіста і паэта Алеся Ліпая даставілі ў Рудзенск у Пухавіцкім раёне. Яго пахавалі побач з маці і сястрой.

Каментар Змітра Вайцюшкевіча слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.


Стужка навiн
0