БПЦ абвясціла конкурс праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа

© Sputnik / Альфред МикусЖанчыны ў царкве, архіўнае фота
Жанчыны ў царкве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэканструяваць епархіальны крыж Тураўскай епархіі вырашылі праз 56 гадоў пасля знаходкі фрагментаў страчанай святыні.

МІНСК, 27 жні – Sputnik. Беларуская Праваслаўная Царква абвясціла конкурс эскізных праектаў аднаўлення епархіальнага крыжа Тураўскай епархіі мяжы XII-XIII стагоддзяў, паведамляецца на сайце БПЦ.

Тураўскі крыж - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка загадаў аднавіць Тураўскі крыж

Падчас раскопак тураўскага дзяцінца археолаг Пётр Лысенка ў 1962 годзе знайшоў мініяцюрныя свінцовыя выявы Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых: свяціцеля Кірылы Тураўскага, вялебнага Аўрамія Смаленскага і велікамучаніцы Варвары. Навукоўцы зрабілі здагадку, што выявы з'яўляюцца фрагментамі страчанай святыні — епархіальнага крыжа з тураўскага кафедральнага сабора, які быў разбураны землятрусам у першай палове XIII стагоддзя.

Да ўдзелу ў конкурсе на аднаўленне крыжа ў БПЦ запрашаюцць ювеліраў, мастакоў, дызайнераў, скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю або досвед працы па стварэнні падобных мастацкіх твораў.

"Конкурсныя работы павінны быць заснаваныя на тэхнічным заданні Палажэння аб конкурсе, зацверджанага мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі", — паведамілі  ў царкве.

Там таксама дадалі, што кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне Тураўскага крыжа павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях усходнехрысціянскага праваслаўнага мастацтва мяжы XII-XIII стагоддзяў. Мастакі павінны ўлічваць практычнае выкарыстанне Тураўскага крыжа ў набажэнствах у адпаведнасці з традыцыяй Праваслаўнай Царквы.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 лістапада 2018 года. Узор заяўкі можна знайсці ў палажэнні аб конкурсе.

Стужка навiн
0