Дзе можна знайсці электронныя падручнікі на беларускай мове?

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў фотабанкШкольніцы з электроннымі кнігамі
Школьніцы з электроннымі кнігамі - Sputnik Беларусь
Электронныя падручнікі – выдатная магчымасць эканоміі грошай для бацькоў і сіл для школьнікаў.

Сучасным школьнікам для таго, каб добра вучыцца, не абавязкова мець поўны камплект папяровых падручнікаў. Міністэрства адукацыі Беларусі палягчае жыццё вучням — у інтэрнэце можна знайсці некалькі дзесяткаў электронных падручнікаў, у тым ліку і на беларускай мове.

Урок у гімназіі - Sputnik Беларусь
Колькі гадзін беларускай мовы чакае школьнікаў у новым навучальным годзе?

Так, першакласнікі могуць спампаваць вучэбныя дапаможнік 2017 года выдання па беларускай мове (Антонава Н.У., Галяш Г.А.), "Буквар" (Клышка А.К.) Клышкі, вучэбны дапаможнік па прадмеце "Чалавек і свет" (Трафімава Г.У.,Трафімаў С.А.)і падручнік па працоўным навучанні (Юрчанка, Н. А., Журба, А. Ф.).

Сямікласнікам прапануюць яшчэ большы спіс падручнікаў і дапаможнікаў 2017 года выхаду. Сярод іх — вучэбныя дапаможнікі па алгебры (Арэф'ева І.Г., Пірутка В.М.), інфарматыцы (Котаў У.М., Лапо А.І., Вайцеховіч А.М.), геаметрыі (Казакоў В.У.) і біялогіі (Лісаў М.Д.) і іншыя.

Для вучняў 9-11 класаў  у спісе электронных выданняў літаратуры няма.

Поўны спіс электронных падручнікаў на беларускай мове і самі выданні можна знайсці на Нацыянальным адукацыйным партале.  Там прадстаўлены матэрыялы для вучняў з першага па адзінаццаты класы 2008-2017 гадоў выданняў.  Падручнікаў за 2018 год у свабодным доступе пакуль няма.

Для лёгкага пошуку каталог падзелены па алфавіце, а таксама ступенях і мовах навучання, класах, гадах выдання і назвах падручнікаў. Для выпампоўвання стваральнікі рэкамендуюць карыстацца браузерамі Opera, Chrome, FireFox, IE11.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі