МІНСК, 27 жні — Sputnik. Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы графік работы з 27 жніўня, пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
"Інтэрвал руху цягнікоў у ранішні час пік з 07:00 да 09:00 і ў вячэрні час пік з 17:00 да 19:00 складзе 2 хвіліны на першай і другой лініях. Па пятніцах вячэрні час пік на абедзвюх лініях пачынаецца з 16:00, заканчваецца а 18:30. У іншы час інтэрвалы зменяцца з 2 хвілін да 15 хвілін", — распавялі ў ГП "Мінскі метрапалітэн".
З панядзелка станцыі метро будуць адкрыты з 05:30 да 00:40. З канчатковых станцый "Малінаўка" і "Уручча" першыя цягнікі будуць адпраўляцца па буднях і працоўных днях у 05:32, са станцый "Магілёўская" і "Каменная Горка" ў 05:33. У суботу са станцый "Уручча" і "Малінаўка", "Каменная Горка" першы цягнік будзе сыходзіць у 05:32, па нядзелях з "Каменнай Горкі" — у 05:33. У гэты ж час у выхадныя першы цягнік будзе стартаваць са станцыі "Магілёўская". Апошні цягнік з канчатковых станцый "Малінаўка", "Уручча", "Каменная Горка" будзе сыходзіць у 00:42, з "Магілёўскай" — у 00:43.
Даведацца пра расклад цягнікоў да 06:00 і пасля 23:00 пасажыры могуць на інфармацыйных стэндах каля кас і ў абодвух канцах пасажырскіх платформаў на кожнай станцыі.