Больш за трыццаць навучальных дапаможнікаў увайшлі ў спіс вучэбна-метадычнай літаратуры на беларускай мове для ўстаноў дашкольнай адукацыі на 2018/2019 навучальны год.
У пералік, зацверджаны Міністэрствам адукацыі краіны, увайшлі як выданні 2012-2017 гадоў, так і надрукаваныя ў 2018 годзе. Сярод іх не толькі дапаможнікі для дашкольнікаў на беларускай мове. Ёсць двухмоўныя матэрыялы разлічаныя на ўстановы адукацыі, дзе навучанне вядзецца на рускай і беларускай мовах.
- Гарбатава А.У. Выяўленчая дзейнасць дзяцей дашкольнага ўзросту: маляванне (ад 3 да 4 гадоў) — дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання;
- Гарбатава А.У. Малюем і гуляем (ад 3 да 4 гадоў) — вучэбны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
- Ладуцька Л.К., Шкляр С.У. Дзіця пазнае рукатворны свет (ад 5 да 7 гадоў) — дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання;
- Ладуцька Л.К., Шкляр С.В. Дзіця пазнае рукатворны свет (ад 5 да 7 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
- Анцыпіровіч О.М., Зыль О.Н. Сцяжынка ў свет музыкі (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
- Жытко І.В., Матэматыка для малых» (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
- Рублеўская А.А., Малыя ў свеце прыроды (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання;
- Дубініна Д.М., Гульні з карцінкамі для малых (ад 2 да 3 гадоў) — вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.