МІНСК, 29 жні — Sputnik. Памёр сын галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча, паведамілі на сайце выдання.
Руслану Сярэдзічу было 44 гады. У рэдакцыі яго ўспамінаюць як добрага сем'яніна, які выхаваў двух дзяцей.
"Вакол яго заўсёды віравала жыццё, сваёй жыццярадаснасцю, аптымізмам, пачуццём гумару ён мог развесці самы змрочныя хмары", — гаворыцца ў паведамленні.
Прычына смерці сына галоўрэда не паведамляецца. Вядома, што Руслан быў адзіным сынам Іосіфа Сярэдзіча.
Некалькі дзён таму рэдактар "Народнай волі" наведаў цырымонію развітання з заснавальнікам агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем, які раптоўна памёр у мінулы чацвер.
Рэдакцыя Sputnik прыносіць свае спачуванні родным і блізкім Руслана Сярэдзіча.