Юбілейны Венецыянскі кінафестываль адкрываецца ў сераду

© AFP 2021 / FILIPPO MONTEFORTE75-й Венецыянскі кінафестываль адкрываецца на востраве Лідо ў Венецыі
75-й Венецыянскі кінафестываль адкрываецца на востраве Лідо ў Венецыі - Sputnik Беларусь
Фільмам адкрыцця прэстыжнага кінафестывалю стане "Чалавек на Месяцы" Дэмьена Шазела - гэтай карціне яшчэ да выхаду пачалі праракаць мноства ўзнагарод.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Юбілейны Венецыянскі міжнародны кінафестываль адкрываецца ў сераду ў Італіі, паведамляе Sputnik.

Венецыянскі кінафестываль пройдзе ўжо ў 75-ы раз. Сёння гэта мерапрыемства — адзін з самых прэстыжных кінааглядаў у свеце. Галоўны прыз — "Залаты леў" — у розныя гады даставаўся фільмам Андрэя Тарковского, Мікеланджэла Антаніёні, Жана-Люка Гадара і іншых прызнаных класікаў.

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў фотабанк75-й Венецыянскі кінафестываль адкрываецца на востраве Лідо ў Венецыі
75-й Венецианский кинофестиваль открывается на острове Лидо в Венеции - Sputnik Беларусь
75-й Венецыянскі кінафестываль адкрываецца на востраве Лідо ў Венецыі

У сераду ў рамках юбілейнага кінафестывалю ўжо пачнуцца паказы. Фільмам адкрыцця абраны "Чалавек на Месяцы" — стужка пра Ніла Армстронга, знятая Дэмьеном Шазелам. Рэжысёр вядомы сваімі работамі "Апантанасць" і "Ла-Ла Ленд", а новай яго карціне яшчэ да выхаду пачалі прадракаць мноства ўзнагарод.

Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Галоўны беларускі фільм года? Рэцэнзія на "Хрусталь"

У асноўнай праграме конкурсу таксама будуць новыя фільмы братоў Коэнаў, Альфонса Куарона, Жака Адзіяра і іншых рэжысёраў. Ні адной карціны расійскіх або беларускіх аўтараў у гэтым годзе ў асноўным конкурсе няма. Зрэшты, Расія прадстаўлена працай Наталлі Мяркулавай і Аляксея Чупава "Чалавек, які здзівіў усіх" у праграме "Гарызонты" — другой па значнасці на кінафестывалі.

Узначальвае журы 75-га Венецыянскага кінафестывалю рэжысёр Гільерма Дэль Тора — аўтар леташняга фільма-пераможцы "Форма вады". Акрамя яго, ацэньваць карціны будуць актрыса Наомі Уотс, акцёр Крыстаф Вальц, рэжысёр Тайка Вайціці і іншыя.

Працягнецца 75-й Венецыянскі кінафестываль да 8 верасня.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі