МІНСК, 30 жні — Sputnik. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Вера Лапко (72-я) правялі ў сераду матчы другога круга адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША.
Першай на корт выйшла Лапко. Беларуска ў двух сэтах саступіла 15-й ракетцы свету Элізы Мёртанс з Бельгіі (2:6, 0:6). Матч доўжыўся 60 хвілін. Раней Лапко ў стартавай сустрэчы абыграла Кацярыну Бандарэнку (86-я).
Іншая беларуска Вікторыя Азаранка здолела ў матчы другога раўнду перамагчы другую ракетку Аўстраліі Дар'ю Гаўрылаву (24-я) — 6:1, 6:2. Матч працягваўся 1 гадзіну 21 хвіліну.
У стартавым паядынку Азаранка абыграла славацкую тэнісістку Вікторыю Кужмову (56-я).
Вядомая беларуская спартсменка Азаранка дабіралася да фіналу US Open у 2012 і 2013 гадах. Абодва разы яна саступіла шасціразовай пераможцы гэтага турніру амерыканцы Серэне Уільямс.