МІНСК, 30 жні — Sputnik. Беларусь валодае ўсімі магчымасцямі для будаўніцтва атамнай станцыі, якая будзе адказваць самым высокім крытэрам бяспекі, заявіў Еўракамісар Вітяніс Андрукайціс.
Паводле яго слоў, непаразуменне паміж Беларуссю і Літвой па пытанні будаўніцтва атамнай станцыі прывяло да напругі ў адносінах.
Фактарамі, якія паўплывалі на гэта, еўрачыноўнік назваў зачыненне Ігналінскай АЭС і выбар пляцоўкі для БелАЭС паблізу ад літоўскай мяжы. Акрамя таго ёсць палітычнае пытанне — атамная станцыя ўзводзіцца па расійскаму праекту.
"Але галоўная прычына — недахоп інфармацыі, які заўсёды спараджае розныя забабоны", — запэўніў Андрукайціс.
У цяперашні час у самім Еўрасаюзе няма кансалідаванай пазіцыі наконт атамнай энергетыкі. Калі ў Аўстрыі атамныя станцыі зачыняюцца, то ў Славакіі, наадварот, будуюць. Усе краіны паважаюць рашэнні адна адной, галоўнае, каб усе пытанні былі ў прававым полі.
"Беларусь павінна прытрымлівацца ўсіх крытэраў бяспекі атамнай станцыі і прадстаўляць іх міжнароднай супольнасці. Я думаю, што ў беларусаў ёсць усе магчымасці пабудаваць атамную станцыю, якая адпавядае самым вышэйшым крытэрам бяспекі", — цытуе еўракамісара "Астравецкая праўда".
У завяршэнні Андрукайціс выказаў меркаванне, што ўсе існуючыя прэтэнзіі павінны вырашацца з дапамогай адкрытага дыялогу, што сфарміруе ўзаемны давер у краін.