МІНСК, 30 жні — Sputnik. Палітыкі і знакамітасці пачалі віншаваць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння, паведамляе Sputnik.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь. У апошнія гады беларускі лідар адзначае дзень нараджэння 31 жніўня — разам з малодшым сынам Мікалаем, — аднак віншаванні да яго паступаюць традыцыйна ў абодва дні.
Так, раніцай у чацвер віншаванні з 64-годдзем Лукашэнку ўжо накіраваў прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Арменіі, ён пажадаў беларускаму калегу моцнага здароўя і поспехаў, а народу краіны — міру і працвітання.
Павіншаваў ужо Лукашэнку і кіраўнік Малдовы Ігар Дадон.
"Дазвольце яшчэ раз павіншаваць вас, паважаны спадар прэзідэнт, з днём нараджэння і пажадаць доўгіх плённых гадоў, надзейных сяброў і поўнай падтрымкі з боку вашых суайчыннікаў і блізкіх, і прыміце запэўніванні ў маёй самай высокай да вас павазе", — гаворыцца ў тэлеграме.
Павіншаваў з днём нараджэння беларускага лідара і знакаміты грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў — ён размясціў сумеснае фота з Лукашэнкам у сваім Instagram.