МІНСК, 30 жні — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ зарабіў 7,92 мільёна еўра за выхад у вырашальную стадыю кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў, паведамляе Sputnik.
Беларуская каманда не прайшла кваліфікацыю Лігі Чэмпіёнаў: напярэдадні БАТЭ з лікам 3:0 саступіў галандскаму ПСВ. Увосень беларусы будуць змагацца ўжо ў Лізе Еўропы.
Зрэшты, нават нягледзячы на паражэнне ў кваліфікацыі, барысаўчане атрымаюць прызавыя за ўдзел у матчах. Так, толькі за выхад у вырашальны раўнд кваліфікацыі ЛЧ БАТЭ атрымае 7,92 мільёна еўра.
Клуб ПСВ з Эйндховена дзякуючы перамозе зарабіў дадатковыя 15,25 мільёна еўра.
Далей за кожную перамогу ў матчах у рамках Лігі Еўропы БАТЭ будзе атрымліваць 570 тысяч еўра, за нічыю — 190 тысяч еўра.
Нягледзячы на паразу БАТЭ, заўзятары працягваюць падтрымліваць барысаўскі клуб. Многія адразу лічылі, што шанцаў у барысаўчан у матчы мала, хоць і спадзяваліся на цуд.