МІНСК, 30 жні — Sputnik. На 81 годзе жыцця памёр народны артыст СССР Іосіф Кабзон, паведамляецца ў мікраблогу ў Twitter сайта Вести.Ru і тэлеканалаў "Россия 1" і "Россия 24".
Кабзону было 80 гадоў. Праз некалькі дзён, 11 верасня, ён павінен быў адзначыць свой дзень нараджэння.
— Телеканал «Россия 1» (@tvrussia1) 30 августа 2018 г.
Умер народный артист СССР Иосиф Кобзон. Великий советский и российский артист скончался на 81-м году жизни pic.twitter.com/1urDUGWXrp
З 2005 года артыст змагаўся з анкалагічным захворваннем. Ён перанёс некалькі аперацый і курсаў хіміятэрапіі. Кабзон быў шпіталізаваны 20 ліпеня ў цяжкім стане. Як паведамлялі некаторыя СМІ, у апошні час ён не ўставаў з ложка. Некалькі дзён таму ён трапіў у кому, з якой так і не выйшаў.