https://bel.sputnik.by/20180831/pochti-vse-aisty-uzhe-uleteli-iz-belarusi-1037399501.html
Амаль усе буслы ўжо паляцелі з Беларусі
Амаль усе буслы ўжо паляцелі з Беларусі
Sputnik Беларусь
Буслы традыцыйна пакідаюць рэспубліку ў канцы жніўня, аднак некаторыя асобіны вырашаюць заставацца тут на зіму. 31.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-31T12:29+0300
2018-08-31T12:29+0300
2023-04-17T14:53+0300
у беларусі
прырода
беларусь
бусел
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102861/66/1028616664_0:125:2400:1475_1920x0_80_0_0_dba9b150373028323f3aa7fd97cbb3be.jpg
МІНСК, 31 жні — Sputnik. Большасць буслоў ужо пакінулі Беларусь, паведамілі Sputnik арнітолагі.У канцы жніўня карыстальнікі сацыяльных сетак сталі паведамляць пра масавы адлёт буслоў з рэспублікі — многія звязвалі гэта з няўстойлівым надвор'ем, якое ўстанавілася ў Беларусі ў канцы лета. Зрэшты, арнітолагі запэўніваюць: гэта нармальная з'ява.Белыя буслы традыцыйна пакідаюць Беларусь да трэцяй дэкады жніўня. Большасць птушак ужо пакінулі нашу краіну, распавялі Sputnik арнітолагі.Зімаваць белыя буслы будуць у Афрыцы. Тэрміны міграцыі могуць быць расцягнуты на некалькі тыдняў.Некаторых буслоў можна будзе сустрэць у Беларусі і ўвосень, і нават узімку — бывае так, што асобіны вырашаюць застацца тут на зімоўку, прычым не толькі аслабленыя, але і здаровыя. Напрыклад, ужо пяць гадоў у мінскіх Шабанах зімуе бусел.Беларусь ужо масава пакідаюць многія пералётныя віды, у тым ліку чорныя стрыжы, залацістыя шчуркі і івалгі. Зязюлі ў большасці сваёй ляцець пачалі яшчэ ў ліпені.А вось гракі — знакамітыя персанажы карціны Аляксея Саўрасава "Гракі прыляцелі" — у большасці сваёй Беларусь не пакідаюць, сустрэць іх тут можна і зімой. Як адзначылі арнітолагі, пісаў сваю працу мастак у больш паўночных рэгіёнах, з якіх гэтыя птушкі сапраўды мігруюць. Аднак для Беларусі ў прысутнасці зімой гракоў няма нічога дзіўнага.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102861/66/1028616664_134:0:2267:1600_1920x0_80_0_0_60d328564cb6d27883e60968eded31d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, беларусь, бусел
у беларусі, прырода, беларусь, бусел
Амаль усе буслы ўжо паляцелі з Беларусі
12:29 31.08.2018 (абноўлена: 14:53 17.04.2023) Буслы традыцыйна пакідаюць рэспубліку ў канцы жніўня, аднак некаторыя асобіны вырашаюць заставацца тут на зіму.
МІНСК, 31 жні — Sputnik. Большасць буслоў ужо пакінулі Беларусь, паведамілі Sputnik арнітолагі.
У канцы жніўня карыстальнікі сацыяльных сетак сталі паведамляць пра масавы адлёт буслоў з рэспублікі — многія звязвалі гэта з няўстойлівым надвор'ем, якое ўстанавілася ў Беларусі ў канцы лета. Зрэшты, арнітолагі запэўніваюць: гэта нармальная з'ява.
Белыя буслы традыцыйна пакідаюць Беларусь да трэцяй дэкады жніўня. Большасць птушак ужо пакінулі нашу краіну, распавялі Sputnik арнітолагі.
Зімаваць белыя буслы будуць у Афрыцы. Тэрміны міграцыі могуць быць расцягнуты на некалькі тыдняў.
Некаторых буслоў можна будзе сустрэць у Беларусі і ўвосень, і нават узімку — бывае так, што асобіны вырашаюць застацца тут на зімоўку, прычым не толькі аслабленыя, але і здаровыя. Напрыклад, ужо пяць гадоў у мінскіх Шабанах зімуе бусел.
Беларусь ужо масава пакідаюць многія пералётныя віды, у тым ліку чорныя стрыжы, залацістыя шчуркі і івалгі. Зязюлі ў большасці сваёй ляцець пачалі яшчэ ў ліпені.
А вось гракі — знакамітыя персанажы карціны Аляксея Саўрасава "Гракі прыляцелі" — у большасці сваёй Беларусь не пакідаюць, сустрэць іх тут можна і зімой. Як адзначылі арнітолагі, пісаў сваю працу мастак у больш паўночных рэгіёнах, з якіх гэтыя птушкі сапраўды мігруюць. Аднак для Беларусі ў прысутнасці зімой гракоў няма нічога дзіўнага.