Танцы, песні і шмат музыкі: як прайшла юбілейная "Камяніца"

© Sputnik Анастасия ВолчокЛявон Вольскі на Камяніцы-2018
Лявон Вольскі на Камяніцы-2018 - Sputnik Беларусь
Выразаць выцінанку, пакатацца на кані і пакаштаваць "Панскі скрутак" – усё гэта маглі госці свята, якое прайшло пад Азярцом.

Дзесяты па ліку фолк-фестываль "Камяніца з Банкам БелВЭБ" прайшоў учора ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Адзначыць Дзень ведаў, паслухаць добрую музыку і далучыцца да народнай культуры людзі прыязджалі сем'ямі. Пра тое, як прайшло свята, чытайце ў рэпартажы Sputnik.

Гліняныя джынсы ад Дольчэ Габана

З самай раніцы гасцей фестывалю чакалі мноства майстар-класаў: ад выразання выцінанки да пляцення пасталоў, ад вырабу абрадных лялек да ганчарнага круга.

© Sputnik Анастасия ВолчокМайстар-клас па вырабе выцінанкі
Майстар-клас па вырабе выцінанкі - Sputnik Беларусь
Майстар-клас па вырабе выцінанкі

Кожная з актыўнасцяў прыцягвала шмат дарослых і дзяцей, якім хацелася не толькі адпачыць на прыродзе, але і навучыцца чамусьці новаму. І калі выразанне з паперы ажурных выцінанак і скручванне з тканіны пухленькіх лялек здаваліся даволі спакойным і ціхім заняткам, спробы ператварыць камяк гліны ў нешта, падобнае на гаршчок, нязменна суправаджалася выбухамі смеху.

© Sputnik Анастасия ВолчокАбрадавыя лялечкі
Абрадавыя лялечкі - Sputnik Беларусь
Абрадавыя лялечкі

Жадаючыя далучыцца да ганчарнай справы рызыкавалі запэцкаць у гліне не толькі рукі, але і наогул усю вопратку, на што майстар пажартаваў: калі б такія "гліняныя" штаны з'явіліся на модным паказе Дольчэ Габана, іх, маўляў, насілі б ужо ўсе.

© Sputnik Анастасия ВолчокГліну лёгка будзе потым адмыць, а вось задавальненне застанецца
Гліну лёгка будзе потым адмыць, а вось задавальненне застанецца - Sputnik Беларусь
Гліну лёгка будзе потым адмыць, а вось задавальненне застанецца

Побач з інтэрактыўнай пляцоўкай паказвалі, як нарыхтаваныя травы ператвараюцца ў гарбату. Для таго, каб сабраныя лісцікі ферментавалісь, іх добра скручваюць уручную — такі напой атрымліваецца духмяным і вельмі карысным.

© Sputnik Анастасия ВолчокНатуральная гарбата - самая карысная
Натуральная гарбата - самая карысная - Sputnik Беларусь
Натуральная гарбата - самая карысная

Горад майстроў

Гандлёвыя рады з вырабамі народнай творчасці працягнуліся ледзь не ад уваходу ў сядзібна-паркавы комплекс да самай галоўнай пляцоўкі.

Вырабы з металу, гліны і саломкі, адзенне, выкананае ў народным стылі, свістулькі і цацкі, мёд і алей — не пералічыць усяго, што прапаноўвалі гасцям свята, што ішлі міма, прадаўцы.

© SputnikПакупнік цікавіцца, ці сапраўдны гэта лук
Пакупнік цікавіцца, ці сапраўдны гэта лук - Sputnik Беларусь
Пакупнік цікавіцца, ці сапраўдны гэта лук

Побач зазывалы склікалі дзяцей на прадстаўленне народнай батлейкі, а паказальнік нагадваў, што ў другой палове дня ў бліжэйшай царкве будуць спяваць народныя песні.

© Sputnik Анастасия ВолчокДзяўчыны заклікаюць на батлейку
Дзяўчыны заклікаюць на батлейку - Sputnik Беларусь
Дзяўчыны заклікаюць на батлейку

"Мне 81, а яшчэ дзеда ўзяла"

Традыцыйныя беларускія матывы можна было пачуць і на інтэрактыўнай сцэне — у выкананні артыстаў, якія з'ехаліся на свята з усёй Беларусі.

Так, з Палесся на "Камяніцу" завітаў дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі. Аказваецца, творчая пара пазнаёмілася ўсяго некалькі гадоў таму.

"Мне ўжо 81, а яшчэ дзеда, вунь, узяла", — пажартавала Еўдакія Зіновіч у перапынку паміж песнямі.

А ў Фёдара Булыгі, дарэчы, да гэтага можна было павучыцца плесці сапраўдныя беларускія пасталы.

© Sputnik Анастасия ВолчокДуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі - справа вядоўца, які трымае пасталы
Дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі - справа вядоўца, які трымае пасталы - Sputnik Беларусь
Дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі - справа вядоўца, які трымае пасталы

Выступілі тут і дудары, і гурты "Калыханка" і "Таняжанка", а пад палымяныя матывы "Любаньскіх музыкаў" госці фестывалю пусціліся ў скокі. Былі і карагодныя, і парныя народныя танцы, далучыцца да якіх мог любы жадаючы.

© Sputnik Анастасия ВолчокПад музыку ўсе пусціліся ў скокі
Пад музыку ўсе пусціліся ў скокі - Sputnik Беларусь
Пад музыку ўсе пусціліся ў скокі

Пікнік перад галоўнай сцэнай

Паміж галоўнай сцэнай і арбалетна-бульбометным цірам госці фестывалю размясціліся на покрывах з ежай, прывезенай з дому або набытай тут жа на фудкорце.

© Sputnik Анастасия Волчок"Пікнік" перад галоўнай сцэнай
Пікнік перад галоўнай сцэнай - Sputnik Беларусь
"Пікнік" перад галоўнай сцэнай

У "партэры" жа скакалі і танчылі пад "Старога Ольсу", "Троіцу", Лявона Вольскага і іншых запрошаных на свята музыкаў самыя завадныя і бадзёрыя ўдзельнікі свята.

© Sputnik Анастасия ВолчокВыступ гурта "Троіца"
Выступ гурта Троіца - Sputnik Беларусь
Выступ гурта "Троіца"

Вельмі многія прыехалі на фестываль у народных касцюмах ці надзелі хоць бы які-небудзь яго элемент: кашулю або галаўны ўбор.

Многія прывезлі з сабой зусім маленькіх дзяцей, і карапузы, якія ледзь навучыліся хадзіць, забіяцка прытанцоўвалі пад любімыя песні сваіх бацькоў. Таксама для дзяцей была арганізаваная адмысловая пляцоўка, што размясцілася побач з выставай карцін Ганны Сілівончык і Васіля Пешкуна.

© Sputnik Анастасия ВолчокСвята скончылася далёка зацемна
Свята скончылася далёка зацемна - Sputnik Беларусь
Свята скончылася далёка зацемна

Свята скончылася далёка зацемна выступам гурта Trollwald, і госці, стомленыя, але задаволеныя, разышліся па машынах або засталіся чакаць фестывальны аўтобус, які ўвесь дзень курсіраваў паміж Мінскам і Азярцом.

Больш фота з фестывалю можна будзе ўбачыць у фоталенце, сачыце за публікацыямі Sputnik.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі