Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку кіраўніка дзяржавы, Дзень пісьменства з'яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны, сведчаннем красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый народа.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Бібліятэка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Пісьменнікі з усяго свету абмеркавалі будучыню літаратуры і культуры ў Іванава

У Беларусі ў гэтым годзе 25-ы раз праходзіць Дзень пісьменства, у краіну прыехала рэкордная колькасць гасцей з многіх краін свету.

"Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай брэсцкай зямлі", — гаворыцца ў віншаванні беларускага лідара.

Гэтае свята, падкрэсліў прэзідэнт, з'яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны, сведчаннем красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

"Многія стагоддзя пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра, справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і падняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі беларусам неацэнны скарб — родную мова, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Захоўваючы спадчыну класікаў, цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы, упэўнены прэзідэнт.

Стужка навiн
0