МІНСК, 3 вер — Sputnik. Футбалісты сталічнага "Дынама" атрымалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" на сваім полі, паведамілі ў прэс-службе мінскага клуба.
Матч прайшоў 2 верасня ў Мінску і сабраў 2,7 тысячы гледачоў. Сустрэча скончылася з лікам 1:0. Адзіны гол забіў на 64-й хвіліне Ніно Галовіч.
Наступную гульню "Дынама" правядзе 15 верасня на выездзе ў Салігорску, гэта будзе цэнтральны матч 21-га тура: "Шахцёр" — "Дынама-Мінск".
У гэты ж дзень футбалісты барысаўскага БАТЭ сустрэліся са "Слуцкам". Матч скончыўся з лікам 1:0, гол на 67-й хвіліне гульні забіў Станіслаў Драгун.
На цяперашні момант мінскі клуб знаходзіцца на 4-м радку турнірнай табліцы з 41 балам па выніках праведзеных 19 гульняў. Першае месца займае БАТЭ з 48 баламі і 19 матчамі, на другім — "Віцебск" і 41 бал і таксама 19 матчаў. На трэцім радку знаходзіцца салігорскі "Шахцёр" (41 бал, 19 гульняў).