Беларус Павел Пятроў стаў лепшым тэнарам на конкурсе ў Партугаліі

© Photo : OperaliaПавел Пятроў з узнагародай
Павел Пятроў з узнагародай - Sputnik Беларусь
Каля тысячы заявак штогод прыходзіць у журы конкурсу "Апералія", а журы адбірае сорак лепшых выканаўцаў.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Беларускі тэнар Павел Пятроў заняў першае месца ў прэстыжным конкурсе оперных выканаўцаў "Апералія".

Пятроў стаў першым выпускніком Беларускай акадэміі музыкі, які не толькі трапіў у фінал, але і вярнуўся з "Апераліі" пераможцам. Перш толькі адзін беларус Уладзімір Дзмітрук дабіраўся да фіналу, але ён скончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу.

Пятроў трапіў у трупу Вялікага тэатра яшчэ на другім курсе навучання. З самага пачатку яму даставаліся першыя партыі: ён пеў і Яўгена Анегіна, і Альфрэда ў "Травіаце". На "Апераліі" выканаўца абраў партыю "Рудольфа" з "Багемы" Джакама Пучыні.

Па ўмовах конкурсу дастаткова даслаць запісанае на любую камеру відэа з уласным выкананнем музычнага ўрыўку і заплаціць невялікі ўступны ўзнос — 10 еўра, усе выдаткі па пражыванні на сябе бяруць арганізатары конкурсу.

Трэба быць гатовым двойчы праспяваць пад акампанемент раяля і адзін раз — у суправаджэнні аркестра, якім дырыжыруе Пабла Дамінга, оперны спявак і дырыжор-пастаноўшчык у оперы Вашынгтона і Лос-Анджэлеса. Дамінга кожны год выбірае новую сцэну, якая прыме конкурс. У гэтым годзе фінал прайшоў у Партугаліі ў Нацыянальным тэатра Сан-Карлуш у Лісабоне.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі