МІНСК, 4 вер — Sputnik. Дадатковы цягнік з Мінска ў Ліду і назад будзе пушчаны 8 верасня, пра гэта паведамляе прэс-цэнтр БЧ.
Пасажырскі цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №693/694 арганізаваны ў сувязі з правядзеннем у Лідзе фестывалю LIDBEER-2018, удакладнілі ў БЧ.
З Мінска цягнік адправіцца 8 верасня ў 13:55, прыбыццё ў Ліду — у 17:00. Назад у Мінск ён адпраўляецца ў 01:15 ночы. Адпаведна госці горада, якія прыехалі на гэтым цягніку, змогуць пабыць на фестывалі да яго закрыцця і вярнуцца назад у сталіцу.
У БЧ назвалі кошт квіткоў на цягнік — плацкарт 7,79 рубля, купэ — 10,75.
Музычны фестываль LIDBEER пройдзе ля сцен Лідскага замка ўжо ў чацвёрты раз. У гэтым годзе гасцям абяцаюць намётавы гарадок, шмат музыкі і фудкорт. У зоне забавак можна будзе падабраць занятак на свой густ. Асобныя зоны для адпачынку з'явяцца ля сцен замка і на мясцовай набярэжнай.