Відэа

Відэафакт: зборная Беларусі трэніруецца перад стартам у Лізе нацый

Падпісацца
Футбольная зборная Беларусі правяла ў панядзелак трэніроўку на сталічным стадыёне "Дынама". Глядзіце на відэа, як трэніраваліся спартсмены.

Першы матч у рамках Лігі нацый у групе D беларусы правядуць 8 верасня супраць зборнай Сан-Марына, а наступная гульня з удзелам зборнай пройдзе 11 верасня ў Кішынёве — супраць зборнай Малдовы.

Паназіраць за трэніроўкай беларускіх спартсменаў на абноўленым стадыёне прыйшлі і юныя футбалісты.

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла ўчора, трэнер нацыянальнай зборнай Ігар Крывушэнка заявіў, што каманда нацэльваецца заняць першае месца ў сваёй групе. Коуч таксама адзначыў, што гульцы знаходзяцца ў добрым настроі і гатовыя да ўдзелу ў матчах Лігі.

Ліга нацый пад эгідай UEFA ўпершыню стартуе ў сезоне 2018/2019. У першынстве прымуць удзел 55 каманд.

Стужка навiн
0