Земфіра выпусціла новую песню ўпершыню за пяць гадоў

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкСпявачка Земфіра
Спявачка Земфіра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэкст песні "Джозеф" складаецца з урыўкаў верша Іосіфа Бродскага "Новыя стансы да Аўгусты", упершыню публічна выконвала Земфіра яе гэтым летам.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Расійская спявачка Земфіра выпусціла ў аўторак песню "Джозеф" — першую новую кампазіцыю за апошнія пяць гадоў.

Земфіра, якую многія называюць адной з самых уплывовых сучасных расійскіх выканаўцаў, не выдавала новых песень з 2013 года — пасля выхаду альбома "Жыць у тваёй галаве" і трэкаў у рамках праекта The Uchpochmack.

Солист группы The EM - Michael Soul - Sputnik Беларусь
Беларус з песняй Земфіры прайшоў ва ўкраінскі "Голас"

Песня "Джозеф", прадстаўленая Земфірай 4 верасня, запісаная на ўрыўкі верша Іосіфа Бродскага "Новыя стансы да Аўгусты". Вокладка сінгла таксама прысвечана тэксту — стылізаваны каляндар на верасень, дзе кожны дзень — аўторак.

У запісе новай песні Земфіры прымалі ўдзел Mujuice (Раман Літвінаў), а таксама Дзмітрый Емяльянаў, Стыў Уэстан і Майк Хіліер. Над афармленнем сінгла працавалі дызайнер Гоша Рубчынскі і рэжысёр Рэната Літвінава.

Апублікаваную раніцай у аўторак песню ўжо ацанілі прыхільнікі Земфіры: яны адзначаюць, што хоць спявачка трохі памяняла гучанне, але засталася сама сабой, а кампазіцыя выйшла моцнай і эмацыянальнай.

Упершыню публічна новую кампазіцыю, яшчэ ў дэма-версіі, Земфіра выконвала на некалькіх фэстах гэтым летам. Не так даўно ў ходзе анлайн-зносінаў з фанатамі спявачка прызналася, што плануе напісаць новы альбом, аднак тэрмінаў магчымага выхаду новага дыска яшчэ няма.

У 2016 годзе Земфіра вырашыла адмовіцца ад тураў, з тых часоў яна выступае дастаткова рэдка і толькі з адзінкавымі канцэртамі. Улетку 2018-га яна прыняла ўдзел у многіх фестывалях, аднак пазней прызналася, што пакуль паўтараць не плануе.

Стужка навiн
0