Lidbeer: галоўны восеньскі опэн-эйр пройдзе ўжо ў гэтыя выхадныя

© Sputnik / Юлія ХвошчLidbeer-2017
Lidbeer-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары абяцаюць сапраўды маштабнае свята - будзе шмат забавак, ежы і музыкі.

Традыцыйны фестываль Lidbeer у чацвёрты раз збярэ ў Лідзе тысячы гасцей з усёй краіны і нават з-за яе межаў. Шырокі фудкорт, кірмаш, фотаквэсты, феерверк, розныя актыўнасці і маштабная канцэртная праграма — ніхто не будзе сумаваць.

Што паглядзець і ў чым паўдзельнічаць?

На фестывалі Lidbeer кожны зможа знайсці забаву на свой густ. Калі вы прыедзеце з дзецьмі — шукайце вялікую пляцоўку з аніматарамі, батуты і іншымі атракцыёнамі. А парк атракцыёнаў і цырк Dziva прыцягнуць не толькі дзяцей, але і дарослых.

Ефимкина и Николаева: на фестивале LIDBEER в Лиде ждите драйва и сюрпризов - Sputnik Беларусь
Відэа
Яфімкіна і Мікалаева: на фестывалі LIDBEER у Лідзе чакайце драйву і сюрпрызаў

Асаблівае відовішча разгорнецца ля Лідскага замка. Менавіта там на мангале даўжынёй каля 5,5 метраў прыгатуюць рэкордна доўгі шашлык. Аматараў карысных забаў чакае фотаквэст, дзе першым 50 пераможцам уручаць спецыяльныя прызы, астатнія ўдзельнікі таксама не сыдуць без падарункаў.

Што паесці?

Тут будуць 196 кропак фудкорта для сапраўдных гурманаў. Фестывальнае меню будзе ўключаць не толькі закускі, снэкі і фастфуд, але і нацыянальныя стравы розных кухняў свету.

На фудкорце будуць пазначаныя кропкі для тых, хто прыехаў за півам, і тых, хто проста хоча падсілкавацца.

Канцэртная праграма

У 13:00 на малой сцэне выступяць некалькі беларускіх выканаўцаў, якія ўвайшлі ў топ онлайн-галасавання. Арганізатары абяцаюць стылёвую разнастайнасць: ад металу да поп-року. Галоўная сцэна прыме гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відаплясава. Хэдлайнерам стане легендарная група "Ленинград".

Аўтобус ПАЗ - Sputnik Беларусь
Арганізатары Lidbeer-2018 разыгрываюць паездку на рэтра-аўтобусе

На гала-канцэрт можна будзе трапіць ужо ў 10:00. Цікава тое, што на пляцоўцы абяцаюць усталяваць адмысловы памост для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дзе спыніцца?

Для зручнасці гасцей будзе арганізаваны кемпінг на шэсць тысяч чалавек, які адкрыецца напярэдадні фестывалю — 7 верасня. Тэрыторыя кемпінга будзе размяшчацца насупраць стадыёна "Старт". У адрозненне ад многіх фестываляў лагер фестывалю Lidbeer — бясплатны. Там таксама можна будзе арандаваць усё неабходнае абсталяванне на месцы, але яго трэба будзе забраніраваць загадзя.

Як дабрацца?

Тым, у каго няма свайго транспарту, арганізатары прапануюць скарыстацца бас-турамі, у кошт якіх уваходзіць білет на галоўны канцэрт і дарога туды-зваротна. Кошт такога тура — 53,50 рубля. Аўтобусы будуць адпраўляцца ад станцыі метро "Каменная горка" з 10:00 да 12:00.

Стужка навiн
0