Журналіста Вышынскага шпіталізавалі з залы суда

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкКіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі ў судзе
Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі ў судзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адвакат арыштаванага ў Кіеве кіраўніка РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага паведаміў, што журналіста павезлі ў бальніцу прама з залы Херсонскага гарадскога суда.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Журналіста Кірыла Вышынскага, якога затрымалі 15 мая супрацоўнікі СБУ, тэрмінова шпіталізавалі ў сераду прама з залы Херсонскага гарадскога суда, паведаміў адвакат Андрэй Даманскіх.

Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў і галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца

Суд задаволіў хадайніцтва абароны кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірылы Вышынскага аб яго неадкладным медыцынскім абследаванні, журналіст быў шпіталізаваны з залы суда.

"Хадайніцтва было пададзена ў сувязі з рэзкім пагаршэннем у апошнія дні стану здароўя Кірыла, незразумелым "лячэннем" ва ўмовах СІЗА. Раней Кірыл пераносіў інфаркт, таму і просім неадкладна аказаць медыцынскую дапамогу", — паведаміў РІА "Новости" Даманскіх.

Суд задаволіў хадайніцтва і абавязаў правесці медыцынскае абследаванне. Вышынскага шпіталізавалі з залы суда, пасля чаго пасяджэнне было спынена, дадаў Даманскіх.

Суд павінен быў разгледзець пытанне аб прадаўжэнні меры стрымання Вышынскага.

Вышынскі больш 100 дзён знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні Кіева ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Да яго не дапускаюць расійскіх консульскіх работнікаў, спасылаючыся на тое, што ў Вышынскага ўкраінскае грамадзянства. У МЗС Расіі ахарактарызавалі дзеянні Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина" як самадурства. Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў назваў іх непрымальнымі. Пасольства Расіі накіравала ў МЗС Украіны дзве ноты з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі СМІ.

Стужка навiн
0